Падомша
Выгляд
| Падомша, трансьліт. Padomša | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°30′04″ пн. ш. 23°45′17″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 119 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225062[1] |
| СААТА | 1240820106 |
| Нумарны знак | 1 |
| Падомша на мапе Беларусі ± Падомша | |
Падо́мша[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Падомша месьціцца за 14 км на паўночны захад ад Камянцу, за 51 км на поўнач ад Берасьця, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Баранавічы — Берасьце).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1857: у вёсцы 263 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць.
- 2-я палова XIX ст.: у Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: Падомшанская сельская грамада мела каля 670 дзесяцінаў зямлі, 50 дзесяцінаў лесу.
- 1897: паводле перапісу 66 двароў, 465 жыхароў, хлебазапасная крама, у аднайменным выселку 2 двары, 9 жыхароў.
- 1905: 50 гаспадарак, 530 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у складзе Дзьмітравіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 61 двор, 298 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 83 двары, 405 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і зьніклі бязь вестак 9 жыхароў вёскі.
- 1949: арганізаваны калгас «Стаханавец».
- 1959: у вёсцы 282 жыхары.
- 1970: 312 жыхароў, у саўгасе імя Дзімітрава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 119 жыхароў
- 1999 год — 147 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Транспартныя сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 1 км на паўночны захад ад вёскі праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэньня «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), а за 2 км на ўсход — таксама аўтадарога рэспубліканскага значэньня Берасьце — Камянец — Каменюкі (Р83).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Почтовые индексы улиц деревни Подомша (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 9 жніўня 2013 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 72.