Абрамава
Выгляд
| Абрамава | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°32′06″ пн. ш. 23°44′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 3 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225062[1] |
| СААТА | 1240820001 |
| Нумарны знак | 1 |
| Абрамава на мапе Беларусі ± Абрамава | |
Абра́мава[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Абрамава месьціцца за 18 км на поўнач ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 46 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Берасьце — Баранавічы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1857: калёнія, 88 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць.
- 2-я палова XIX ст.: габрэйская калёнія Абрамава (Плясішча) у Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1897: паводле перапісу 16 двароў, 133 жыхары, каля 120 дзесяцінаў сядзібнай і ворыўнай зямлі, дзейнічаў малітоўны дом.
- 1905: 100 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, калёнія ў складзе Дзьмітравіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 18 двароў, 97 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 24 двары, 128 жыхароў.
- 1942: у жніўні вёска была спалена нямецкімі захопнікамі, загінулі 76 мірных жыхароў.
- 1960: у вёсцы 61 жыхар.
- 1970: 47 жыхароў, у саўгасе імя Сьвярдлова.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 3 чалавекі
- 1999 год — 12 чалавек
Транспартныя сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз аўтадарогу мясцовага значэньня Дзьмітравічы — Абрамава (Н397) вёска злучаецца з цэнтрам сельсавету — вёскай Дзьмітравічы і зь вёскай Макавішчы таго ж сельсавету.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Почтовые индексы улиц деревни Абрамово (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 9 чэрвеня 2013 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 12.