Агароднікі (Дзьмітравіцкі сельсавет)
Выгляд
| Агароднікі, трансьліт. Aharodniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°27′08″ пн. ш. 23°39′06″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225065[2] |
| СААТА | 1240820091 |
| Нумарны знак | 1 |
| Агароднікі на мапе Беларусі ± Агароднікі | |
Агаро́днікі[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Агароднікі месьцяцца за 16 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1-я палова XIX ст.: сяло ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 110 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць.
- 1860: у Войскай воласьці тых жа павету і губэрні.
- 1885: 9 двароў, 99 жыхароў, дзейнічала праваслаўная Васкрасенская царква на могілках (з 1841).
- 1897: паводле перапісу у сяле 17 двароў, 120 жыхароў, 2 праваслаўныя царквы (Васкрасенская і Ушэсьцеўская), народнае вучылішча, хлебазапасная крама, ветраны млын, кузьня.
- 1905: 177 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Войскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 18 двароў, 82 жыхары.
- 1928: у Дзьмітравіцкай гміне таго ж павету.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: цэнтар Агародніцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 24 двары, 124 жыхары. У склад сельсавету ўваходзілі 9 паселішчаў, 361 двор з насельніцтвам 2004 чалавекі. На тэрыторыі сельсавету працавалі 4 пачатковыя школы, 7 ветраных млыноў.
- 1941—1945: за час Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 10 жыхароў вёскі.
- 1960: у вёсцы 122 жыхары.
- 1962: у саўгасе «Белавескі» (у 1982 годзе перайменаваны ў «Першамайскі», у 1991 годзе рэарганізаваны ў калгас).
- 1964: вёска ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
- 1970: 64 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 8 жыхароў
- 2005 год — 8 жыхароў, 6 двароў[4]
- 1999 год — 13 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе СВК «Хадасы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Сайт Белпошты
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 14
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 14.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Агароднікі (рас.) на Глёбус Беларусі