Дашэвічы
Выгляд
| Дашэвічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Камянецкі |
| Сельсавет | Дзьмітравіцкі |
| Першыя згадкі | XIX стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°30′37″ пн. ш. 23°44′01″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 42 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1631 |
| Паштовы індэкс | 225062[1] |
| СААТА | 1240820056 |
| Нумарны знак | 1 |
| Дашэвічы на мапе Беларусі ± Дашэвічы | |
Дашэ́вічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Дашэвічы месьцяцца за 16 км на паўночны захад ад Камянцу, за 55 км на поўнач ад Берасьця, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
За 500 м ад вёскі курганны могільнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1857: у вёсцы 166 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць.
- 2-я палова XIX ст.: у Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: Дашэвіцкая сельская грамада мела 25 дзесяцінаў сядзібнай зямлі, 100 — ворыўнай зямлі, 35 дзесяцінаў лесу.
- 1897: паводле перапісу 44 двары, 256 жыхароў, хлебазапасная крама.
- 1905: 45 гаспадарак, 259 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у складзе Дзьмітравіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 33 двары, 166 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 53 двары, 262 жыхары.
- 1948: у пачатковай школе 25 вучняў.
- 1959: у вёсцы 201 жыхар.
- 1970: 206 жыхароў, у саўгасе «Белавескі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 42 жыхары
- 1999 год — 57 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Транспартныя сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля паўднёвай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэньня «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Дашевичи (рас.) Почтовые коды РБ (индексы). Белпошта. Праверана 26 жніўня 2013 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 42.