Чвіркі
Выгляд
Чвіркі | |
трансьліт. Čvirki | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225076[1] |
СААТА: | 1240820161 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′42″ пн. ш. 23°38′11″ у. д. / 52.56167° пн. ш. 23.63639° у. д.Каардынаты: 52°33′42″ пн. ш. 23°38′11″ у. д. / 52.56167° пн. ш. 23.63639° у. д. |
± Чвіркі |
Чві́ркі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Чвіркі месьцяцца за 500 м на паўночны ўсход ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98), за 600 м на паўночны ўсход ад ракі Палічны, за 27 км на паўночны захад ад Камянцу, за 61 км на поўнач ад Берасьця, за 31 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1905: 570 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Бялоўскім сельсавеце Гайнаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: акупаваная нямецкімі захопнікамі 22 чэрвеня 1941 году, вызвалена 17 ліпеня 1944 году воінамі 152-га палка 50-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і правалі бязь вестак 10 жыхароў вёскі.
- 1945: у Камянецкім раёне.
- 1948: у пачатковай школе 78 вучняў.
- 1954: у складзе Ражкоўскага сельсавету.
- 1959: у складзе Дзьмітравіцкага сельсавету
- 1960: 262 жыхары.
- 1970: 209 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 43 жыхары
- 2005 год — 48 жыхароў, 35 двароў[3]
- 1999 год — 59 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе ААТ «Камянецкая пушча». Дзейнічае дом сацыяльных паслуг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Почтовые индексы улиц деревни Столповиски (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 10 сьнежня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 169
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 97
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 97.