Якуцкая мова
Якуцкая мова | |
саха тыла | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Саха (Якутыя), Магаданская вобласьць, Іркуцкая вобласьць, Краснаярскі ды Хабараўскі краі |
Колькасьць карыстальнікаў | 450 140 чал. (зьвесткі перапісу насельніцтва Расеі ў 2010 р.)[1] |
Клясыфікацыя | Цюрскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Якутыі (Расея) |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] |
Пісьмо | кірыліца і Sakha scripts[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sah |
ISO 639-2(Т) | sah |
ISO 639-3 | sah |
Яку́цкая мова (па-якуцку: саха тыла) — мова якутаў, належыць да цюрскай групы моваў. Колькасьць носьбітаў мовы паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 року складае каля 450 140 чалавек[1], якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якутыі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласьцях, Краснаярскім і Хабараўскім краёх.
Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю плясту лексыкі няяснага паходжаньня (магчыма, палеаазіяцкага)[3]. Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў.
Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1917 годзе новы альфабэт на аснове МФА быў створаны С. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты альфабэт быў рэфармаваны. Пазьней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 годзе ня быў заменены на ўніфікаваны цюрскі альфабэт. Потым у 1939 годзе быў ажыцьцёўлены пераход на альфабэт на аснове кірыліцы.
Сучасны якуцкі альфабэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сёньня ў якуцкай мове выкарыстоўваецца альфабэт, які ўтрымлівае ўвесь расейскі альфабэт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзьве камбінацыі: Дь дь (чытаецца як Дж, прыкладам: дьахтар — «жанчына»; чытаецца як — джахтар), Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонгі: уо, ыа, иэ, үө.
- Сучасны выгляд якуцкага альфабэту:
А а | Б б | В в | Г г | Ҕ ҕ | Д д | Дь дь | Е е |
Ё ё | Ж ж | З з | И и | Й й | К к | Л л | М м |
Н н | Ҥ ҥ | Нь нь | O o | Ө ө | П п | Р р | С с |
Һ һ | Т т | У у | Ү ү | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч |
Ш ш | Щ щ | Ь ь | Ы ы | Ъ ъ | Э э | Ю ю | Я я |
- Тлумачэньне:
Кірыліца | Назва | IPA | Заўвагі |
---|---|---|---|
А а | а | /a/ | |
Б б | бэ | /b/ | |
В в | вэ | /v/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Г г | гэ | /g/ | |
Ҕ ҕ | ҕэ | /ɣ/, /ʁ/ | «Г з гачкам» (звонкае «х», паўднёварасейскае «г»; францускае «r»). |
Д д | дэ | /d/ | |
Дь дь | дьэ | /ɟ/ | «Д зь мяккім знакам» (звышмяккае, падобнае да расейскага, «дь», амаль «гь»). |
Е е | е | /e/, /je/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Ё ё | ё | /jo/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Ж ж | жэ | /ʒ/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
З з | зэ | /z/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
И и | и | /i/ | |
Й й | йот | /j/, /j̃/ | |
К к | ка | /k/, /q/ | |
Л л | эл | /l/ | |
М м | эм | /m/ | |
Н н | эн | /n/ | |
Ҥ ҥ | эҥ | /ŋ/ | Лігатура «нг» (заднеязычнае «н»). |
Нь нь | эньэ | /ɲ/ | «Н зь мяккім знакам» (звышмяккае «н»). |
О о | о | /o/ | |
Ө ө | ө | /ø/ | «О з ашэсткам» (накшталт нямецкага «ö»). |
П п | пэ | /p/ | |
Р р | эр | /r/ | |
С с | эс | /s/ | |
Һ һ | һэ | /h/ | На ўзор ангельскага або нямецкага «h» (глухое прыдыханьне). |
Т т | тэ | /t/ | |
У у | у | /u/ | |
Ү ү | ү | /y/ | «Прамая У» (на ўзор нямецкага «ü»). |
Ф ф | эф | /f/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Х х | ха | /x/ | |
Ц ц | цэ | /ʦ/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Ч ч | че | /ʧ/ | |
Ш ш | ша | /ʃ/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Щ щ | ща | /ɕː/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Ъ ъ | кытаатыннарар бэлиэ | /◌./ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Ы ы | ы | /ɯ/ | Заднеязычнае, неабвусьненае «у» |
Ь ь | сымнатыы бэлиэтэ | /◌ʲ/ | Ужываецца толькі ў спалучэньнях «дь», «нь», а таксама ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Э э | э | /e/ | |
Ю ю | ю | /ju/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Я я | я | /ja/ | Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях з расейскае мовы. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Харитонов Л. Н. Пособие по якутскому языку. Якуцк, 1987, с. 4 і далей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію якуцкай мовай |
У Вікісховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: |
- Орто Дойду — якуцкая мова па-якуцку. Падтрымліваецца Unicode.
- Мовы народаў Расеі ў Сеціве — сьпіс рэсурсаў па якуцкай мове.
- Сахалыы — шрыфты, раскладка клавіятуры і форум на якуцкай мове
- Онлайн слоўнік SakhaTyla.Ru — on-line расейска-якуцкі і якуцка-расейскі слоўнік