Перайсьці да зьместу

Султан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сутан Мэхмэд II.

Султа́н (па-арабску: سلطان) — ісламскі тытул, зь некалькімі гістарычнымі значэньнямі. Гэты тытул мае маральную вагу і рэлігійны аўтарытэт, бо роля кіраўніка была вызначаная ў Каране. Аднак султан не абавязкова павінен быць рэлігійным настаўнікам ці кіраўніком. Тытул султана ўважаецца ніжэйшым за тытул халіфа, але ў Эгіпецкім султанаце з 1261 па 1517 гады рэальная ўлада належала султану, а ўлада халіфа дынастыі Абасыдаў абмяжоўвалася толькі духоўнымі справамі. У дзяржавах, дзе кіравалі Чынгізіды, тытул султана звычайна лічыўся ніжэйшым за ранг хана.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]