Перайсьці да зьместу

Мурад II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мурад II
султан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся чэрвень 1404[1][2],
Памёр 3 лютага 1451 (46 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Мэхмэд II Заваёўнік і Fatma Sultan[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Мара Бранкавіч[d], Хюма Хатун[d] і Хатыджэ Хадімэ Хатун[d]
Бацька Мэхмэд I
Маці Эмінэ Хатун[d]
Подпіс Выява аўтографу

Мурад II (1404 — 3 лютага 1451, Эдырнэ) — султан Асманскай імпэрыі (14211444 і 14461451) паходзіў з дынастыі Асманаў. Сын султана Мэхмэда I, бацька Мэхмэда II Здабыўцы.

Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі. У 1427 вярнуў кантроль над гарадамі Ніш і Крагуевац, у 1428 палажыў канец існаваньню караманьскаму эмірату ў Анатоліі.

Узмацніўшы пазыцыі, свабодна ажыцьцяўляў свае дзеяньні на Балканах. У 1430 Мурад захапіў Тэсалёнікі, а ў 1439 уключыў Сэрбію ў склад Асманскай імпэрыі, як асобную правінцыю.

Перамог вугорцаў ў 1442 у бітве пад Яламіцай, заключыў мірны дагавор з вугорскім каралём Уладзіславам Варнэнчыкам, але гэты дагавор пад уплывам папскай дыпляматыі разарваў, што непазьбежна прывяло да вайны. 10 лістапада 1444 у бітве пад Варнай перамог польска-вугорскае войска. Пасьля вялікай страты войска стала непазьбежным бітва з Янушам Хіньядзі, у выніку чаго Мурад II быў вымушаны адступіць ад стальца на карысьць сына. Вярнуўся на імпэратарскі сталец у 1446.

У 1446 перамог Януша Хіньядзі. Ваяваў з альбанцамі, перамог манголаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мурад IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў