Асьмір Бегавіч
| Асьмір Бегавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1987[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 198 см | |
| Вага | 101 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лэстэр Сіці | |
| Нумар | 31 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2010 | Портсмут | 11 (0) |
| 2005 | → Лювіеруаз[d] | 2 (0) |
| 2006 | → Макэлсьфілд Таўн[d] | 3 (0) |
| 2007 | → Борнмут | 8 (0) |
| 2008 | → Ёвіл Таўн[d] | 2 (0) |
| 2008 | → Ёвіл Таўн[d] | 14 (0) |
| 2009 | → Іпсўіч Таўн | 6 (0) |
| 2010—2015 | Сток Сіці | 160 (1) |
| 2015—2017 | Чэлсі | 19 (0) |
| 2017—2021 | Борнмут | 107 (0) |
| 2019 | → Карабах Агдам | 10 (0) |
| 2020 | → Мілян | 2 (0) |
| 2021—2023 | Эвэртан | 4 (0) |
| 2023—2024 | Кўінз Парк Рэйнджарз | 45 (0) |
| 2024—2025 | Эвэртан | 0 (0) |
| 2025— | Лэстэр Сіці | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2007 | Канада (да 20)[d] | 11 (0) |
| 2009—2020 | Босьнія і Герцагавіна | 63 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Асьмір Бегавіч (па-басьнійску: Asmir Begović; нар. 20 чэрвеня 1987 году, Трэбіне, СФР Югаславія) — басьнійскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжаньня ў клюбе некалькі гадоў правёў у арэндах у клюбах «Лювіерус», «Макэлсьфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 году Асьмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клюбу, Дэйвіда Джэймза. Па вяртаньні ў клюб згуляў 15 мачтах падчас сэзону 2009—2010 гадоў.
На 1 лютага 2010 году Бегавіч падпісаў кантракт з клюбам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфэр абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў[4]. Дэбютаваў у новым клюбе ў гульні супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 году, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсэна на 35-й хвіліне[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асьмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі зь дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 году Асьмір прыняў выклік у зборную Босьніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Армэніі й Турэччыны. Аднак дэбютаваў толькі ў наступных матчы супраць зборнай Эстоніі[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2017
«Карабах»:
- Чэмпіён Азэрбайджану: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Asmir Begović // FBref (анг.)
- ↑ ASMIR BEGOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Asmir Begovic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ "Stoke sign Portsmouth keeper Asmir Begovic". BBC Sport.
- ↑ "Chelsea v Stoke". BBC Sport.
- ↑ "Estonia v Bosnia-Herzegovina". Yahoo! Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Профіль на афіцыйным сайце Манчэстэр Сіці
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Босьніі і Герцагавіне
- Футбалісты клюбу «Лэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Маклсьфілд Таўн»
- Футбалісты клюбу «Борнмут»
- Футбалісты клюбу «Ёвіл Таўн»
- Футбалісты клюбу «Іпсўіч Таўн»
- Футбалісты клюбу «Сток Сіці»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Карабах» Агдам
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз»
- Футбалісты зборнай Босьніі і Герцагавіны
- Басьнійскія футбалісты