Перайсьці да зьместу

Віталь Міколенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Міколенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 1999(1999-05-29)[1][2] (25 гадоў)
Рост 1,81 м
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эвэртан
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2022
2022—
Дынама Кіеў
Эвэртан
88 (5)
79 (3)
Зборныя
2018— Украіна 44 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Віталь Міколенка (па-ўкраінску: Віталій Миколенко; нар. 29 траўня 1999 году) — украінскі футбаліст, левы абаронца ангельскага клюбу «Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Украіны.

Выхаванец кіеўскага «Дынама» і чаркаскай школы №7. З 2012 года выступаў у ДЮФЛ, у складзе якой за чатыры гады правёў 85 матчаў і ўлучыў 5 галоў у браму супернікаў.

У складзе юніёрскай каманды «Дынама» дэбютаваў яшчэ да заканчэньня клюбнай акадэміі 29 траўня 2016 году ў матчы 30-га тура моладзевага чэмпіянату супраць «Ільлічоўца» (3:0). Гэты матч быў апошнім у тым розыгрышы і турнірнага значэньня ня меў, бо дынамаўцы на той момант ужо гарантавалі сабе чэмпіёнства. Аднак у наступным сэзоне 2016—2017 гадоў ён быў асноўным гульцом каманды да 19 гадоў. Абаронца згуляў 21 матчы і дапамог камандзе абараніць тытул. 20 жніўня 2017 году дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы чэмпіянату супраць каменскай «Сталі», выйшаўшы на левы флянг абароны на 7-й хвіліне замест траўмаванага Ёсіпа Піварыча. Свой першы гол у кашулі кіеўскага клюбу зладзіў у матчы Лігі Эўропы УЭФА супраць францускага «Рэна», ударам галавой пасьля штрафнога ўдару[3].

1 студзеня 2022 году было афіцыйна абвешчана аб пераходзе гульца да шыхтаў ангельскага «Эвэртана»[4][5]. Кантракт быў складзены да чэрвеня 2026 году. Паводле зьвестак нямецкага парталу Трансфэрмаркт, сума пераходу склала каля 23,5 млн эўра. 8 студзеня 2022 году ўкраінец дэбютаваў за новую каманду, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Гал Сіці» ў Кубку Ангельшчыны, у якім «Эвэртан» здабыў перамогу зь лікам 3:2 у дадатковы час. У канцы студзеня новым трэнэрам гульца стаў легендарны гулец Фрэнк Лэмпард. У красавіку Міколенка стаў гульцом першага складу, правёўшы без заменаў шэсьць матчаў запар у чэмпіянаце. 8 траўня футбаліст улучыў свой дэбютны гол за «Эвэртан», адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Лэстэр Сіці» зь лікам 2:1. У пачатку сэзону 2023—2024 гадоў Міколенка адсутнічаў праз траўму, якая доўгі час турбавала ўкраінскага абаронцу. У матчы 5-га тура Прэм’ер-лігі супраць лёнданскага «Арсэнала» гулец упершыню зьявіўся ў першай адзінаццатцы. У матчы 11-га тура ён забіў гол у браму клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён». Праз тыдзень Віталь забіў гол у браму «Крыстал Пэлас».

У нацыянальнай зборнай Украіны дэбютаваў 20 лістапада 2018 году ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся ўнічыю зь лікам 0:0[6]. З 2019 году пачаў стала прапляць у асноўны склад нацыянальнай дружыны.

«Дынама»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]