Эвэртан Лівэрпул
Эвэртан | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Everton Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1878 | |||||
Горад | Лівэрпул, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Гудысан Парк Умяшчальнасьць: 40 157 | |||||
Кіраўнік | Фарад Машыры[d] і 777 Partners[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 15 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы evertonfc.com (анг.) |
«Э́вэртан» (па-ангельску: Everton Football Club) — ангельскі футбольны клюб з гораду Лівэрпул. Клюб выступае ў ангельскай Прэм’ер-лізе. У найвышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасьць сэзонаў. 9-разовы чэмпіён Ангельшчыны. «Эвэртан» гуляе ў найвышэйшым дывізіёне з 1954 году й зьяўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клюб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы чальцом-заснавальнікам Футбольнай лігі ў 1888 годзе. Сваёй першай перамогі клюб дасягнуў праз два сэзоны. Пасьля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і дзьвюх перамогаў у розыгрышы Кубка Ангельшчыны, «Эвэртан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасьля Другой сусьветнай вайны, зьведваючы два пэрыяды адраджэньня ў 1960-х гадох, калі клюб дамогся дзьвюх перамогаў у чэмпіянаце й адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клюб спадкаў апошні пэрыяд посьпеху, «Эвэртан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны й уладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынэнтальнага трафэю — Кубка ўладальнікаў кубкаў. Апошнім пераможаным трафэем клюбу застаецца перамога ў Кубку Ангельшчыны 1995 году.
Прыхільнікаў клюбу называюць «эвэртаніянамі» (анг. Evertonians). «Эвэртан» мае вялікую колькасьць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысячаў чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасьці стадыёну[2]. «Эвэртан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Лівэрпулам», матчы паміж абодвума клюбамі называюць Мэрсысайдзкім дэрбі. «Лівэрпул» быў сфармаваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзыдэнта «Эвэртану» й некалькіх гульцоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвэртану» з «Энфілду», цяперашняга стадыёну «Лівэрпулу», які на той час зьяўляўся хатняй арэнай «Эвэртану».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Эвэртан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Сьвятога Дамінга ў раёне Лівэрпулу Эвэртан[3]. З 1876 году прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны зьвярнулі свой погляд на футбол. Першапачаткова клюб атрымаў назву «Сэнт-Дамінга» (анг. St. Domingo's Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасьць людзей якія жывуць ня толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 году на сходзе ў гатэлі «Queen’s Head» было прынята рашэньне аб перайменаваньні клюбу ў «Эвэртан».
Свае першыя матчы «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасьць гледачоў, якія хадзілі на матчы клюбу, стала імкліва расьці, клюб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак празь нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзыдэнт клюбу Джон Гоўлдынг за невялікую суму арандаваў вучастак зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго сябра Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клюб правёў 28 верасьня 1884 году супраць клюбу «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу зь лікам 5:0.
Футбольная ліга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1888 годзе «Эвэртан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сэзон склаўся для каманды ня вельмі ўдала й «Эвэртан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвэртан» стаў другім, а яшчэ праз год, клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.
Тым часам, Гоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвэртане», падвысіўшы кошт арэнды клюбам стадыёну[4]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клюбу было вырашана, што Гоўлдынг будзе звольнены, а «Эвэртан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Гоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але бяз клюбу, вырашылі стварыць новы клюб — «Лівэрпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвэртан» згуляў 18 красавіка 1892 году супраць «Болтану».
Пасьля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвэртану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Ангельшчыны да Першай сусьветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадох. Але скарыўся «Эвэртану» трафэй толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 году «Эвэртан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» зь лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграныя «Ўулвэргэмптану», «Астан Віле» й «Шэфілд Ўэнздэй» адпаведна.
Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвэртану» атрымалася перамагчы ў сэзоне 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад Першай сусьветнай вайной.
Стадыён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова «Эвэртан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасьць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клюбу, расло. Да 1882 году іхны лік перавышаў 2 тысячаў чалавек, у выніку чаго «Эвэртан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клюбу стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвэртан» гуляў да 1892 году, пакуль прэзыдэнт клюбу й уладальнік стадыёну Джон Гоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасьля гэтага «Эвэртан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Гоўлдынг жа стаў ініцыятарам узьнікненьня новага клюбу — «Лівэрпул».
«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам ў Ангельшчыне, прызначаным толькі для футбола[5]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату сьвету. Ні адзін іншы стадыён, за выключэньнем «Ўэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасьць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 мэтраў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Ангельшчыны: 9
- 1891, 1915, 1928, 1932, 1939, 1963, 1970, 1985, 1987
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 5
- 1906, 1933, 1966, 1984, 1995
- Супэркубак Ангельшчыны па футболе: 9
- 1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986 (разам зь «Лівэрпулам»), 1987, 1995
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1
- 1985
- Першы дывізіён: 1
- 1931
- Малочны Кубак: 2
- 1995, 2002
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Рэкардсмэны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па колькасьці гульняў за «Эвэртан»:
|
Па колькасьці забітых мячоў за «Эвэртан»:
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/29
- ^ «ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005-06». Toffeeweb.
- ^ The Everton Story. 1878—1930. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан».
- ^ Everton History — Part I. ToffeeWeb.
- ^ History of Goodison Park. ToffeeWeb.