Чыжы (гміна)
Гміна Чыжы | |
Gmina Czyże | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Ваяводзтва | Падляскае |
Павет | Гайнаўскі |
Статус | вясковая гміна |
Сядзіба | Чыжы |
Колькасьць населеных пунктаў | 24 |
Войт | Юры Васілюк |
Афіцыйныя мовы | польская, беларуская (дапаможная) |
Мовы ва ўжытку | польская, падляская, беларуская |
Насельніцтва (2013) | 2361 |
Шчыльнасьць | 17,59 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (81,81%), палякі (16,83%), украінцы (0,97%) |
Плошча | 134,2 км² |
TERYT | 3202605042 |
Мапа Гміны Чыжоў | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Тэлефонны код | 85 |
Паштовыя індэксы | 17-207 |
Код аўтам. нумароў | BHA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гмі́на Чы́жы (па-польску: Gmina Czyże) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Чыжы.
З 7 лютага 2010 году беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.
Гміна Чыжы мяжуе з гмінамі Нараў, Гайнаўка і Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету ды гмінамі Белск-Падляскі і Орля Бельскага павету.
Нацыянальны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 году, палякамі задэкляравала сябе 16,83% жыхароў гміны, 0,97% назвала сябе ўкраінцамі, 81,81% — беларусамі (гміна з найбольшай доляй беларусаў у насельніцтве серад гмінаў Польшчы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя сёньняшняй гміны Чыжы была заселяная ўжо ў канцы IX ст., па што сьведчыць гарадзішча ў Збучу. Паводле археалягічных дасьледваньняў, яно было заснаванае заходнеславянскімі плямёнамі і было пакінутае ў першай палове XI ст. Да XV—XVI стагодзьдзяў землі сёньняшняй гміны Чыжы заняла Бельская пушча, якая кантралявалася адміністрацыйным цэнтрам у Бельску. У XII—XIV стагодзьдзях абшар шматразова пераходзіў з-пад панаваньня мазавецкіх князёў пад панаваньне князёў галіцка-валынскіх. На працягу XIV ст. Падяшша было далучанае да Вялікага Княства Літоўскага. У складзе Бельскай зямлі абшар знаходзіўся ў Троцкім, а з 1513 г. у Падляскім ваяводзтве. З 1569 г. быў далучаны да Кароны Каралеўства Польскага. Амаль усе вёскі ў гміне былі заснаваныя на землях каралеўскай Бельскай пушчы ў XVI ст. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай праз кароткі пэрыяд (1795—1807 г.) была тут Новая Ўсходняя Прусія, а пасьля Тыльзыцкага міру 1807 г. Беластоцкая вобласьць і з 1842 г. Гарадзенская губэрня. Пасьля Першай сусьветнай вайны абшар сёньняшняй гміны Чыжы апынуўся ў складзе Бельскага павету ў некалькіх гмінах (Ласінка, Орля, Пасынкі). З 1939 году ў складзе Бельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, а ў 1914—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар конча апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 году існуе як гміна Чыжы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Trochę historii (пол.) Gmina Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (пол.)
|
|