Збуч
| Збуч | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Чыжы |
| Першыя згадкі | 1556 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°44′45″ пн. ш. 23°25′53″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 187 чал. (2010)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-207 |
| Нумарны знак | BHA |
| Збуч на мапе Польшчы Збуч | |
Збуч (па-польску: Zbucz, па-падляску: Zbuč) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскае Гайнаўскага павету, разьмешчаная за 10 кілямэтраў ад Белавескай пушчы.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва вёскі паходзіць ад прозьвішча аднаго зь яе першых жыхароў — Збуцкага.
Чалавек пасяляўся ў раёне Збуча ўжо ў IX стагодзьдзі, пра што сьведчыць раньнесярэднявечны могільнік ва ўрочышчах Грабняк і Курганы. Побач зь вёскай знаходзіцца таксама гарадзішча (урочышча Акопы), датаванае археолягамі на канец IX стагодзьдзя.
Гістарычныя зьвесткі пра Збуч пачынаюцца ў XVI стагодзьдзі, калі становіцца ён цэнтрам воласьці, якая абхоплівала сабой суседнія вёскі Беразова, Мора, Махнатае і сам Збуч.
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. 27 траўня 2012 году ў Збучы пачалася будова царквы ў гонар сьв. Мучанікоў Холмскіх і Падляскіх, а таксама жыхароў чыжоўскага прыходу, памардаваных у 1946 г. атрадам Рамуальда Райса.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Urząd Gminy Czyże (пол.) Праверана 11 жніўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Збуч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
| ||||||||||||||||