Перайсьці да зьместу

Ракавічы (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ракавічы
польск. Rakowicze
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Rakovičy
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Чыжы
Часавы пас
Каардынаты 52°46′26″ пн. ш. 23°23′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 60 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-207
Нумарны знак BHA
Ракавічы на мапе Польшчы
Ракавічы
Ракавічы
Ракавічы

Ра́кавічы (па-польску: Rakowicze, па-падляску: Rakovičy[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).

Ракавічы былі заснаваныя ў палове XVI ст.[4]. У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 93 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ракавічы былі далучаныя да гміны Чыжы.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Rakovičy svoja.org Праверана 14 траўня 2015 г.
  3. Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  4. Sołectwo Rakowicze (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 14 траўня 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.