Шастакова (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шастакова
польск. Szostakowo
Mogiła w Szostakowie.JPG
Мясцовая назва: Šostakovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 83 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′41″ пн. ш. 23°28′39″ у. д. / 52.76139° пн. ш. 23.4775° у. д. / 52.76139; 23.4775Каардынаты: 52°45′41″ пн. ш. 23°28′39″ у. д. / 52.76139° пн. ш. 23.4775° у. д. / 52.76139; 23.4775
Шастакова на мапе Польшчы
Шастакова
Шастакова
Шастакова
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шастако́ва (па-польску: Szostakowo, па-падляску: Šostakovo[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шастакова было заснаванае ў XVI стагодзьдзі на землях былай Бельскай пушчы[4]. У міжваенны пэрыяд Шастакова прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 114 жыхароў (2 каталікоў і 112 праваслаўных; 29 жыхароў было запісаных палякамі, 85 беларусамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шастакова было далучанае да гміны Чыжы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Šostakovo svoja.org Праверана 18 траўня 2015 г.
  3. ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
  4. ^ Sołectwo Szostakowo(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Шастакова (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў