Ляды (гміна Чыжы)
| Ляды польск. Lady | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Чыжы |
| Першыя згадкі | 1576 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°48′46″ пн. ш. 23°26′49″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 43 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-207 |
| Нумарны знак | BHA |
| Ляды на мапе Польшчы Ляды | |
Ля́ды (па-польску: Lady, па-падляску: Lady[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Побач зь вёскай працякае рака Локніца.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве). Меншую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Навакольле Лядаў было заселянае ўжо ў цтаражытнасьці, чаго сьведчаньням зьяўляецца магіла пшэворскай культуры (2 ст. да н. э.), якая была знойдзена побач зь вёскай у 1932 г.[4]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску паходзяць з Люстрацыі падляскага ваяводзтва 1576 г., калі тут знаходзіўся адміністрацыйны цэнтар бельскага лясьніцтва для лясоў Бельскай пушчы. У 19 ст. было тут 16 хатаў, у якіх пражывалі 162 жыхары[5]. У міжваенны пэрыяд Ляды прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 104 жыхары (30 палякаў-каталікоў і 74 праваслаўных беларусаў)[6]. У 1942 г. побач зь Лядамі пры крыніцы (па мясцовай традыцыі вада з крыніцы лечыць хваробы) была пабудаваная па ініцыятыве мясцовага жыхара Хвёдара Паўлючука капліца сьв. Братаў Макавеяў. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ляды былі далучаныя да гміны Чыжы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Lady svoja.org Праверана 13 траўня 2015 г.
- ↑ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 траўня 2015 г.
- ↑ Archeologiczna Ścieżka Edukacyjna (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
- ↑ Lady (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
| |||||||||||||
| ||||||||||||||||