Перайсьці да зьместу

Волька (гміна Чыжы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Волька
польск. Wólka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Vôlka
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Чыжы
Часавы пас
Каардынаты 52°49′05″ пн. ш. 23°30′27″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 49 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-207
Нумарны знак BHA
Волька на мапе Польшчы
Волька
Волька
Волька

Волька (па-польску: Wólka, па-падляску: Vôlka[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Крыжы ў вёсцы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве[3]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[4]).

У міжваенны пэрыяд Волька прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 32 жыхароў (3 палякаў-каталікоў і 29 праваслаўных беларусаў)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Волька была далучаная да гміны Чыжы.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Vôlka svoja.org Праверана 17 траўня 2015 г.
  3. Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фэйсбук. (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.
  4. NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 14 траўня 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 17 траўня 2015 г.