Чыжы (Падляскае ваяводзтва)
| Чыжы польск. Czyże | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Чыжы |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 158 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°46′41″ пн. ш. 23°25′19″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 405 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-207 |
| Чыжы на мапе Польшчы Чыжы | |

Чыжы́ (па-польску: Czyże, па-падляску: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска праўдападобна ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, першыя пісьмовыя зьвесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясьніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскае й Белавескае пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаныя пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія зьвесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.
Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў XVI стагодзьдзі. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянае царквы ўніяцкіх часоў, сёньняшняя царква была пабудаваная ў 1984—1993 гадах.
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чыжы (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
| ||||||||||||||||