Вежанка (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вежанка
польск. Wieżanka
Вежанка
Былая назва: Выгода-Вежанка
Мясцовая назва: Viežanka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′04″ пн. ш. 23°31′31″ у. д. / 52.81778° пн. ш. 23.52528° у. д. / 52.81778; 23.52528Каардынаты: 52°49′04″ пн. ш. 23°31′31″ у. д. / 52.81778° пн. ш. 23.52528° у. д. / 52.81778; 23.52528
Вежанка на мапе Польшчы
Вежанка
Вежанка
Вежанка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ве́жанка (па-польску: Wieżanka, па-падляску: Viežanka) — прысёлак вёскі Волька ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Антонія Пячорскага ў Курашэве[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[2]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежанка была заснаваная Яўстафім Халецкім каля 1570 году ў Бельскай пушчы. Да 1742 г. зьяўлялася каралеўскай уласнасьцю, пасьля была адданая Яну Юзафу Вільчэўскаму. Каля 1793 г. Вільчэўскія фундавалі тут уніяцкую капліцу (праўдападобна была пасьля перанесеная ў Кленікі, а ў 1864 г. у Козьлікі). Вядома, што на пачатку 19 ст. прыналежала да ўніяцкай парафіі ў Кленіках, а ў 1903 г. да парафіі ў Ласінцы[3]. У міжваенны пэрыяд Вежанка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (9 каталікоў і 7 праваслаўных, 8 жыхароў было палякамі і 8 беларусамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Вежанка была далучаная да гміны Чыжы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cerkiew św. Antoniego Pieczerskiego w Kuraszewie. Фэйсбук.(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.
  2. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 18 траўня 2015 г.
  3. ^ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka – Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski – Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 186-188
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22(пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вежанка (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў