Перайсьці да зьместу

Гукавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гукавічы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Hukovičy
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Чыжы
Першыя згадкі 1528
Часавы пас
Каардынаты 52°51′09″ пн. ш. 23°20′32″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 57 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-207
Нумарны знак BHA
Гукавічы на мапе Польшчы
Гукавічы
Гукавічы
Гукавічы

Гукаві́чы (па-польску: Hukowicze, па-падляску: Hukovičy[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Побач зь вёскай працякае рака Локніца.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў Кленіках).

Вёска ўпершыню згадваецца ў дакумэнце з 1528 г.[3]. У міжваенны пэрыяд Гукавічы прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 42 жыхароў (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Гукавічы былі далучаныя да гміны Чыжы.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Hukovičy svoja.org Праверана 13 траўня 2015 г.
  3. Sołectwo Hukowicze (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 13 траўня 2015 г.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 13 траўня 2015 г.