Камень (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Камень
польск. Kamień
Камень
Мясцовая назва: Kameń
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 58 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′46″ пн. ш. 23°26′49″ у. д. / 52.81278° пн. ш. 23.44694° у. д. / 52.81278; 23.44694Каардынаты: 52°48′46″ пн. ш. 23°26′49″ у. д. / 52.81278° пн. ш. 23.44694° у. д. / 52.81278; 23.44694
Камень на мапе Польшчы
Камень
Камень
Камень
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ка́мень (па-польску: Kamień, па-падляску: Kameń[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Крыжы ў вёсцы.
Курган Косьця горка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Апостала Лукі ў Ласінцы[3]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[4]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьледам сярэднявечнай бытнасьці людзей на месцы вёскі зьяўляецца курган, які атрымаў назву Косьця горка (па-падляску: Kościa hôrka). Курган ня быў раскопваны археалогамі, але паводле некаторых зьвесткаў адносіцца да вельбарскай культуры[5]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску Камень адносяцца да 16 ст. і зьвязаны з засяленьнем Бельскай пушчы ў выніку валочнай памеры. Камень быў зьнішчаны ў час войнаў паловы 17 ст., а працэс адбудовы зацягваўся ў выніку негоды паміж сялянамі (Камень быў каралеўскай вёскай) і арандатарам Войцехам Завадзкім. Сяляне Каменя атрымалі асабістую свабоду і былі надзеляны зямлёй ужо ў 1861 годзе[6]. У міжваенны пэрыяд Камень прыналежаў да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 80 жыхароў (4 палякаў-каталікоў і 76 праваслаўных беларусаў)[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Камень быў далучаны гміны Чыжы.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Kameń svoja.org Праверана 14 траўня 2015 г.
  3. ^ Parafia w Łosince(пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 14 траўня 2015 г.
  4. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 14 траўня 2015 г.
  5. ^ Archeologiczna Ścieżka Edukacyjna(пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 14 траўня 2015 г.
  6. ^ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka – Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski – Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 180-185
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21(пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.