Перайсьці да зьместу

Буякоўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буякоўшчына
польск. Bujakowszczyzna
Першыя згадкі: 1638
Мясцовая назва: Bujakôvščyna
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′30″ пн. ш. 23°25′30″ у. д. / 52.79167° пн. ш. 23.425° у. д. / 52.79167; 23.425Каардынаты: 52°47′30″ пн. ш. 23°25′30″ у. д. / 52.79167° пн. ш. 23.425° у. д. / 52.79167; 23.425
Буякоўшчына на мапе Польшчы
Буякоўшчына
Буякоўшчына
Буякоўшчына

Буяко́ўшчына (па-польску: Bujakowszczyzna, па-падляску: Bujakôvščyna) — прысёлак вёскі Камень ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Апостала Лукі ў Ласінцы[1]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[2]).

У 1638 г. Тамаш Снарскі, уладальнік фальварку на месцы сёньняшняй Уснаршчыны атрымаў ад караля валоку зямлі ва ўрочышчы Буякоўшчына[3]. У міжваенны пэрыяд Буякоўшчына прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 15 жыхароў (9 каталікоў і 6 праваслаўных; 13 палякаў і 2 беларусаў)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Буякоўшчына была далучаная да гміны Чыжы.

  1. ^ Parafia w Łosince (пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 18 траўня 2015 г.
  2. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 18 траўня 2015 г.
  3. ^ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka – Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski – Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 127
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 18 траўня 2015 г.