Цюмень
Цюмень | |||||
рас. Тюмень | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1586 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Цюменская вобласьць | ||||
Кіраўнік: | Q65137338? | ||||
Плошча: | 235 км² | ||||
Вышыня: | 102 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2024) | |||||
колькасьць: | 860 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3659,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | +7 3452 | ||||
Паштовы індэкс: | 625000 | ||||
Нумарны знак: | 72 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 57°9′0″ пн. ш. 65°32′0″ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.53333° у. д.Каардынаты: 57°9′0″ пн. ш. 65°32′0″ у. д. / 57.15° пн. ш. 65.53333° у. д. | ||||
Цюмень | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.tyumen-city.ru/ |
Цюме́нь (па-расейску: Тюмень) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Цюменскай вобласьці. Паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца займае другі радок у вобласьці.
Горад зьяўляецца чыгуначным вузлом Транссыбірскай магістралі, а таксама адміністрацыйным і дзелавым цэнтрам найбуйнейшага нафтагазаздабываючага рэгіёну. Цюмень ёсьць неафіцыйнай «нафтагазавай сталіцай» Расеі. У горадзе маецца міжнародны аэрапорт «Рошчына».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя сьляды знаходжаньня чалавека на тэрыторыі сучаснай Цюмені былі выяўлены на берагах Андрэеўскага возера і на левым беразе Туры. Упершыню назва «Цюмень» згадваецца ў 1406 годзе ў Архангелагорадзкім летапісу. У XIII—XVI стагодзьдзях на беразе ракі Цюменка знаходзілася сталіца Цюменскага ханства Чынгі-Тура. Будаўніцтва расейскана цюменскага астрогу было распачата 29 ліпеня 1586 году паблізу Чынгі-Туры, паводле загаду цара Фёдара I Іванавіча.
Цюмень паўстала на старажытнай караванный дарозе зь Сярэдняй Азіі ў Паволжа, на так званым «Цюменскай валоцы». Горад засяляўся ў асноўным пермскімі, сальвычагодзкімі і ўсьцюскімі перасяленцамі. У Цюмені знаходзілася адна зь першых у Сібіры ямскіх слабодаў, заснаваная ў 1605 годзе. У 1618 годзе манахам Ніфонтам быў заснаваны Траецкі манастыр. У першыя гады горад падвяргаўся нападам татараў і калмыкаў. У 1640—1642 гадох за часам ваяводы Рыгорам Барацінскім цэнтральная частка гораду была ўмацавана.
У 1695 годзе ў горадзе адбыўся пажар, у выніку якога драўляны горад згарэў. Пасьля гэтага пачынаецца каменнае будаўніцтва. З 1709 году Цюмень уваходзіла ў склад Сібірскай губэрні, а ў 1782 годзе стала павятовым горадам Табольскага намесьніцтва. У XIX стагодзьдзі адначасова з заняпадам Табольску горад уваходзіць у час росквіту. Асаблівы імпульс ягонаму разьвіцьцю надало правядзеньне праз горад Транссыбірскай магістралі. Цюмень была і важным цэнтрам гандлю. З 1845 году да пачатку XX стагодзьдзя ў Цюмені штогод ладзілася буйны Васільеўскі кірмаш, а таксама праходзіў міжнародны тлушчавы кірмаш[1].
Пачынаючы з 1918 году Цюмень пачала прэтэндаваць на адміністрацыйныя функцыі. У 1918 годзе ў Цюмень быў перанесены губэрнскі цэнтар з Табольску. У пэрыяд Грамадзянскай вайны ішлі баі за горад, а 20 ліпеня 1918 году Цюмень была занята белагвардзейцамі, 8 жніўня 1919 году атрады 51-й дывізіі Васіля Блюхера ўвайшлі ў горад.
Да 1922 году Цюмень была цэнтрам Цюменскай губэрні, з 1923 па 1933 год — цэнтрам Цюменскай акругі ў складзе Ўральскай вобласьці. 17 студзеня 1934 году Пастановай УЦВК Уральская вобласьць была падзелена на тры вобласьці — Сьвярдлоўскую з цэнтрам у горадзе Сьвярдлоўск, Чалябінскую вобласьць з цэнтрам у Чалябінску і Обска-Іртыскую вобласьць з цэнтрам у Цюмені[2]. З 1935 па 1944 гады горад знаходзіўся ў складзе Омскай вобласьці. 14 жніўня 1944 году была створана Цюменская вобласьць, цэнтрам якой стала Цюмень. У час Другой сусьветнай вайны ў горад было эвакуявана цела Леніна[3]. Функцыі маўзалею часова выконваў будынак цяперашняй Цюменскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Пасьля адкрыцьця ў Цюменскай вобласьці ў 1960-х гадох буйных радовішчаў нафты і газу ўсё жыцьцё гораду было падпарадкавана выкананьню нафтасэрвісных і транспартных функцыяў, неабходных для забесьпячэньня патрэбаў Цюменскай Поўначы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асновай эканомікі гораду зьяўляецца нафтагазавая прамысловасьць. У горадзе разьмешчаны штаб-кватэры або прадстаўніцтва здабыўных і транспартных прадпрыемстваў нафтагазавай галіны, як то «Захсібгазпрам», «Лукойл-Уралнафтапрадукт», ААТ «Тюменнафтагаз», ТАА «Тюменндідзіпрагаз», філіял ААТ «ТНК-BP Менеджмент» — «ТНК-BP Сібір». У горадзе працуе Анціпінскі нафтаперапрацоўчы завод.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Сибирский Лейпциг». Тюменская область сегодня.
- ^ «Постановление ВЦИК от 17 января 1934 года „О разделении Уральской области“». BestPravo.
- ^ «Главный эвакуированный Советского Союза». Коммерсантъ-Власть.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|