Фёдар I Іванавіч
Фёдар I Іванавіч | |
цар усяе Русі[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 31 траўня 1557[1], |
Памёр | 7 (17) студзеня 1598[2][1] (40 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Феадосія Фёдараўна[d] |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Сужэнец | Ірына Гадунова[d] |
Бацька | Іван Жахлівы |
Маці | Настасься Раманаўна[d] |
Фёдар I Іва́навіч (1557—1598) — цар усяе Русі і вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584, трэці сын Івана IV Жахлівага і царыцы Настасьсі Раманаўны.
Слабы здароўем і розумам, цар не прымаў удзелу ў кіраваньні дзяржавай, знаходзячыся пад апекай галоўным чынам рады вяльможаў, затым свайго шурына Барыса Гадунова, які з 1587 году быў фактычна аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасьля сьмерці Фёдара стаў яго пераемнікам.
У 1584 годзе данскія казакі давалі прысягу вернасьці цару Фёдару Іванавічу. У 1589 было ўсталяванае патрыярства ў Расеі. У 1590—1593 адбылася расейска-швэдзкая вайна, Расеі былі вернутыя Ям, Івангорад, Капор’е, Карэла.
Ад шлюбу з Ірынай Гадуновай меў адну дачку, Феадосію, якая памерла ў гадавалым веку ў 1594. На ім спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкі Івана I Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, прыходзіўся стрыечным пляменьнікам Фёдару I (бо маці Фёдара, Настасься Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла, Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве засноўваліся правы Раманавых на сталец.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Феодор Иоаннович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1913. — Т. 25. — С. 277—301.
- ^ а б в Феодор Иоаннович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLIа. — С. 905.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зимин А. А. В канун грозных потрясений. — М.: 1986.
- Павлов А. П. Государев двор и политическая борьба при Борисе Годунове (1584—1605). — СПб.: 1992.