Перайсьці да зьместу

Лукойл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Лукойл»
Выява лягатыпу
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы РТС: LKOH
Заснаваная 25 лістапада 1991 (32 гады таму)
Заснавальнікі «Лангепаснафтагаз», «Урайнафтагаз», «Кагалымнафтагаз»
Уласьнікі Вагіт Алекпераў[d] і Леанід Фядун[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Масква (Расея)
Ключавыя фігуры Валер Грайфер, Вагіт Алекпераў(en)
Галіна Нафтагазавая прамысловасьць(en)
Прадукцыя Нафта, нафтапрадукты(be) і прыродны газ
Абарачэньне $139,2 млрд (2012)
Апэрацыйны прыбытак $18,6 млрд (2011)
Чысты прыбытак $11 млрд (2012)
Лік супрацоўнікаў 150 тыс. (2011)
Даччыныя кампаніі LUKOIL-AVIA[d], Teboil[d], LUKOIL-BULGARIA LTD[d], Lukoil Serbia[d] і ЛУКОЙЛ Беларусія[d]
Аўдытар «КПМГ»

«Лукойл» — нафтавае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў 1991 годзе.

Ажыцьцяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і розьнічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку.

У лістападзе 1991 году адбылося заснаваньне нафтавага канцэрну(en) «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 году канцэрн ператварылі ў акцыянэрнае таварыства «Нафтавая кампанія „Лукойл“». Назву складаюць першыя літары назваў сыбірскіх гарадоў Лангепас(be) (Ніжнявартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласьць, Уральская фэдэральная акруга), Урай(be) (Ханты-Мансійская аўт. акр.) і Кагалым(be) (Сургуцкі раён(en), Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзьніклі побач з нафтарадовішчамі(en) і зьяўляюцца асновай сродкаў вытворчасьці, ды слова «ойл» (па-ангельску: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-е месца ў Расеі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-е месца сярод прыватных прадпрыемстваў сьвету па пацьверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77%. У 2008 г. зьяўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у сьвеце па даказаных запасах сыравіны[1]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[2].

У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю розьнічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11% імпарту нафты ў краіну. На 23 верасьня налічвалася 39 аўтазаправачных станцыяў(en) (АЗС)[3]. На 2 верасьня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[4]. У канцы сьнежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бэнзіна А-95 прадаваўся зьмяшаны з дызэльным палівам сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сыстэмы аўтамабіляў[5]. На 1 верасьня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб’ём захоўваньня — 4 тыс. кубамэтраў) і 1600 супрацоўнікаў[6]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў (1,6 млн т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50% якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[7].

  1. ^ «Лукойл» лічыць Беларусь прывабным для інвэставаньня рынкам — В. Алекпераў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 сакавіка 2008 г. Праверана 25 красавіка 2013 г.
  2. ^ Зьміцер Кахно. Вядучыя апэратары аўтазаправачных станцыяў з усёй Эўропы спаборнічалі сёньня ў Менску за званьне лепшага // Белтэлерадыёкампанія, 19 жніўня 2009 г. Праверана 25 красавіка 2013 г.
  3. ^ Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік «Лукойла» абмеркавалі пэрспэктывы паставак расейскай нафты ў Беларусь // Зьвязда : газэта. — 23 верасьня 2005. — № 185 (25517). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Леанід Тугарын. Лукойл: энэргетыка стварэньня // Зьвязда : газэта. — 2 верасьня 2006. — № 194—195. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Вячаслаў Будкевіч. У выніку водпуску няякаснага бэнзіну празь сетку АЗС ЗП «Лукойл-Беларусь» была нанесеная шкода фізычным і юрыдычным асобам // БелаПАН, 7 кастрычніка 2008 г. Праверана 25 красавіка 2013 г.
  6. ^ Аляксей Арэшка. Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў прэзыдэнта кампаніі «Лукойл» Вагіта Алекперава ордэнам Дружбы народаў // БелаПАН, 1 верасьня 2010 г. Праверана 25 красавіка 2013 г.
  7. ^ Тацяна Каравянкова. Расейскія нафтавікі просяць манаполію на беларускім рынку // БелаПАН, 25 лютага 2013 г. Праверана 25 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лукойлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў