Цэле (Нямеччына)
| Цэле | |||||
| Населены пункт | |||||
Замак Цэле | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Зямля | Ніжняя Саксонія | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Обэрбургамістар | Дырк-Ульрых Мэндэ | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 176 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 40 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°38′ пн. ш. 10°05′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 69 972 чал. (2011) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 5141, 5145 і 5086 | ||||
| Паштовы індэкс | 29221–29229 | ||||
| Нумарны знак | CE | ||||
| Сайт | www.celle.de | ||||
| Цэле на мапе Нямеччыны Цэле | |||||
Цэле (па-нямецку: Celle) — горад на поўначы Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва на 31 сьнежня 2011 году — 69 972 чалавекі. Горад вядомы як «паўднёвая брама» Люнэбурскае пустэчы і знакаміты сваім Старым горадам зь яго чатырма сотнямі фахвэркавых дамоў і замкам у стылях рэнэсанс і барока.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цэле ўпершыню згадваецца ў 985 годзе. Ужо ў XI стагодзьдзі ён атрымаў права чаканіць сваю манэту, а ў 1301 годзе атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1378 годзе Цэле становіцца рэзыдэнцыяй герцагаў Заксэн-Вітэнбэрскіх, а з 1433 году — князёў Люнэбурскіх. У 1524 годзе горад прымае Рэфармацыю. З 1665 да 1705 году, у час кіраваньня герцага Георга–Вільгельма, горад перажывае культурны росквіт. У 1705 годзе, пасьля сьмерці апошняга, Цэле пераходзіць да княства Браўшвайг-Люнэбург. У якасьці кампэнсацыі, ён становіцца месцам знаходжаньня шэрагу адміністрацыйных установаў гэтага княства, у тым ліку суд (нават у нашыя дні Зямельны сацыяльны суд Ніжняй Саксоніі і Брэмэну знаходзіцца ў Цэле).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стары горад
- Гопэнэр гаўс — сярэднявечны, багатадэкараваны фахвэркавы дом
- Замак
- Царква Санкт-Марыен
- Старая ратуша (1579) у стылі Вэзэрскага рэнэсансу
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фахвэркавыя дамы ў Старым горадзе
- Дом Гопэнэр гаўс
- Старая ратуша
- Выгляд на Стары горад
- Цэле зімою