Фулгэм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фулгэм Лёндан»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фулгэм
Fulham FC.png
Поўная назва Fulham Football Club
Заснаваны 1879
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Крэйвэн Катэдж
Умяшчальнасьць: 25 700
Прэзыдэнт Шагід Хан
Галоўны трэнэр Славіша Ёканавіч
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2017—2018 Футбольная ліга, 3 месца (павышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Фу́лгэм» ці «Фу́лэм» (па-ангельску: Fulham F.C.) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Названы па імені лёнданскага раёну Фулгэм, які месьціцца ў паўднёва-захадняй частцы Лёндану. Клюб быў заснаваны ў 1879 годзе.

Клюб правёў 24 сэзоны ў найвышэйшым дывізіёне ангельскага футболу, большасьць зь якіх прыпадае на 1960-я й 2000-я гады. Апошнія посьпехі зьвязаны са старшынём клюбу Махамэдам аль-Фаедам, пасьля таго, як клюб падняўся з чацьвертага дывізіёну ў 1990-х гадох. «Фулгэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клюб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Ангельшчыны адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паразу зь лікам 2:0 ад «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулгэм» дасягнуў фіналу Лігі Эўропы, але там атрымаў паразу ад гішпанскага клюбу «Атлетыка» з Мадрыду зь лікам 2:1 у дадатковы час[1].

За клюб у розныя часы выступалі вядомыя гульцы, як то Джоні Гэйнз, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Элан Малеры. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Крэйвэн Катэдж», які месьціцца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка зьяўляецца хатняй арэнай клюбу з 1896 году. Трэніровачная база клюбу знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама месьціцца й клюбная акадэмія.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец XIX стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку сваёй гісторыі «Фулгэм», як многія іншыя каманды тых гадоў, быў вымушаны здымаць для гульняў чужыя палі, бо ня мог забясьпечыць сябе ўласным стадыёнам. Свая арэна, якая атрымала назву «Крэйвэн Катэдж», зьявілася ў клюбу ў 1894 годзе, аднак як паўнавартасны стадыён яна была дабудавана толькі да 1896 году. У тым жа 1896 годзе «дачнікі» (мянушка клюбу сярод заўзятараў) атрымалі статус прафэсійнай каманды й пачалі выступаць у другім дывізіёне Лёнданскай лігі. У наступным сэзоне клюб заявіў пра сябе ўжо ў спаборніцтвах Паўднёвай лігі.

XX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым сур’ёзным посьпехам клюбу прынята лічыць трапленьне «Фулгэму» ў паўфінал Кубка Ангельшчыны ў сэзоне 1907—1908 гадоў. Паступова каманда перабралася з трэцяга ў другі дывізіён, а потым здолела выйсьці ў першы. На працягу першай паловы XX стагодзьдзя «Фулгэм» не дасягаў якіх-небудзь вышынь, застаючыся тыповым серадняком, часта змагаючыся за выжываньне. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў у складзе «дачнікаў» рэгулярна зьяўляліся таленавітыя гульцы, як то Джоні Гэйнз, сэр Бобі Робсан, Элан Малеры й многія іншыя. Аднак у першым дывізіёне (найвышэйшай ангельскай лізе на той момант), які пасьля стаў Прэм’ер-лігай, «Фулгэм» выступаў ня вельмі ўдала, застаючыся ў сярэдзіне табліцы й пэрыядычна вылятаючы з эліты.

У канцы 1960-х гадох у клюбу пачаўся заняпад. У 1968 годзе «Фулгэм» пакінуў эліту ангельскага футболу на 33 гады. На працягу гэтага пэрыяду «дачнікі» вагаліся паміж другім і трэцім дывізіёнамі, часам трапляючы ў кубкавыя спаборніцтвы. У 1975 годзе клюб дабіўся найвышэйшага дасягненьня ў сваёй кубкавай гісторыі: «дачнікі» дайшлі да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе прайгралі «Ўэст Гэму Юнайтэд» зь лікам 2:0.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Фулгэм (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў