Рауль Хімэнэс
| Рауль Хімэнэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 траўня 1991[1][2] (34 гады) | |
| Рост | 190 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фулгэм | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2011—2014 | Амэрыка Мэхіка | 96 (36) |
| 2014—2015 | Атлетыка Мадрыд | 21 (1) |
| 2015—2019 | Бэнфіка | 80 (18) |
| 2018—2019 | → Ўулвэргэмптан | 38 (13) |
| 2019—2023 | Ўулвэргэмптан | 97 (27) |
| 2023— | Фулгэм | 69 (20) |
| Зборныя | ||
| 2013— | Мэксыка | 119 (43) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Рау́ль Алёнса Хімэ́нэс Радры́гес (па-гішпанску: Raúl Alonso Jiménez Rodríguez; нар. 5 траўня 1991 году, Тэпэхі-дэль-Рыё-дэ-Акампа, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Фулгэм» і нацыянальнай зборнай Мэксыкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хімэнэс зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Амэрыка». У 2010 годзе быў пераведзены ў склад галоўнай каманды клюбу. 9 кастрычніка 2011 году гулец дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць клюбу «Марэлія», які скончыўся зь лікам 1:1. Удалыя выступы за клюб і на міжнароднай арэне, выклікалі цікавасьць у эўрапейскіх камандаў, больш актыўна за ўсё нападнікам цікавіўся нідэрляндзкі клюб ПСВ[3]. У 2013 годзе Рауль стаў чэмпіёнам Кляўсуры ў складзе «Амэрыкі».
13 жніўня 2014 году мадрыдзкі «Атлетыка» дасягнулі пагадненьня з мэксыканскім клюбам наконт пераходу нападніка. Як паведамлялася за гульца гішпанцы выклалі каля 11 млн эўра[4]. На наступны дзень Рауль падпісаў шасьцігадовы кантракт пасьля праходжаньня мэдычнага абсьледваньня[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 студзеня 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі Хімэнэс дэбютаваў за зборную Мэксыкі, выйшаўшы ў другім тайме замест Альда дэ Нігрыса.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Амэрыка»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2013(к)
«Атлетыка»:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2017
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2016
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2016, 2017
Мэксыка:
- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў: 2012
- Уладальнік Залатога кубка КОНКАКАФ: 2019, 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Raúl Jiménez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Raúl Alonso Jiménez Rodríguez // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ A Raúl Jiménez le ilusiona el PSV. Medio Tiempo (гішп.)
- ^ El Atlético ficha a Raúl Jiménez. Marca (гішп.)
- ^ Welcome Raúl Jiménez. Афіцыйны сайт ФК «Атлетыка» (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на Transfermarkt
- Профіль на ESPN
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 5 траўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мэксыцы
- Футбалісты клюбу «Фулгэм» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Амэрыка» Мэхіка
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз»
- Футбалісты зборнай Мэксыкі
- Мэксыканскія футбалісты
- Мэксыканскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году