Перайсьці да зьместу

Эльчэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльчэ
Поўная назва Elche Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1923
Горад Эльчэ, Гішпанія
Стадыён Мануэль Мартынэс Валера
Умяшчальнасьць: 36 017
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2024—2025 Сэгунда, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
elchecf.es (гішп.)

«Эльчэ» (па-гішпанску: Elche Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Эльчэ. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе ў выніку зьліцьця ўсіх клюбаў гораду. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Мануэль Мартынэс Валера», умяшчальнасьцю 36 017 месцаў.

«Эльчэ» быў заснаваны ўлетку 1923 году, пасьля аб’яднаньня ўсіх футбольных камандаў гораду. Першая ў гульня новага клюбу прайшла супраць каманды «Манавар», дзе «Эльчэ» атрымаў перамогу над гаспадарамі поля зь лікам 4:0. Але першым афіцыйным быў матч супраць клюбу «Крэвільлентэ Дэпартыва», дзе «Эльчэ» зноўку быў мацнейшым зь лікам 2:0. Свой першы сэзон 1929—1930 гадоў клюб правёў у Тэрсэры, дасягнуўшы прасоўваньня ў Сэгунду ў 1934 годзе. Праз шэсьць гадоў клюб вылецеў зь лігі, аднак на наступны год зноўку вярнуўся ў яе.

У канцы 1950-х гадоў «Эльчэ» пасьлядоўна прасунулася з трэцяга дывізіёну ў Ля Лігу, забясьпечыўшы выніковы посьпех перамогай зь лікам 3:0 над клюбам «Тэнэрыфэ» ў 1959 годзе.

«Эльчэ» распачаў свае выступы ў Ля Лізе нічыёй зь лікам 1:1 супраць «Рэал Аўеда», першым узяцьцем брамы суперніка адзначыўся Вісэнтэ Пает. Клюб фінішаваў на 10 месцы з 16, на дзевяць пунктаў апярэдзіўшы «Асасуну», якая паводле выніках вылецела зь лігі. Першы сэзон уключаў у сабе гэткія падзеі, як хатняя перамога над «Барсэлёнай» зь лікам 2:1 і буйную паразу мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 2:11. У наступным сэзоне клюб заняў 14 месца й прыняў удзел у матчах за права застацца ў найвышэйшым дывізіёне, дзе сустракаўся з клюбам «Атлетыка» з Сэўты, атрымаўшы паразу 0:1 у першай гульні й перамогшы клюб з афрыканскага берагу зь лікам 4:0[2].

Свайго найлепшага выніку «Эльчэ» дасягнуў у сэзоне 1963—1964 гадоў, калі клюб заняў выніковы 5 радок у табліцы. Сэзон таксама сьведчыў у посьпех рэзэрвовай каманды, якая здолела прасунуцца ў Сэгунду[3]. У 1969 годзе клюб дасягнуў свайго першага й пакуль адзінага фіналу Кубку Гішпаніі, пасьля пасьлядоўнымі перамогамі над «Пантэвэдрай», «Валенсіяй» і «Рэал Сасьедадам». У паўфінале супраць апошняга «Эльчэ» атрымаў перамогу зь лікам 2:0 у перагулёўцы на нэўтральным полі ў Мадрыдзе. Фінал прайшоў 15 чэрвеня на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе ўладальнікам прэстыжнага трафэю стаўся басконскі клюб «Атлетык» зь Більбао[4].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Матыяс Дытура Edit this on Wikidata 1987
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыя Пэдроса Edit this on Wikidata (ар. Сэвільля) 1998
4 Сьцяг Сэнэгалу Аб Бамбо Дыябі Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Аргентыны ПА Фэдэрыка Рэдонда Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Пэдра Бігас Edit this on Wikidata (капітан) 1990
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Яга Сант’яга Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Марк Агуада Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Партугаліі Нап Андрэ Сылва 1995
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Рафа Мір Edit this on Wikidata (ар. Сэвільля) 1997
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Хэрман Валера Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Іньякі Пэньня Edit this on Wikidata (ар. Барсэлёна) 1999
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Алеш Фэбас Edit this on Wikidata 1996
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Нуньес Edit this on Wikidata 2000
16 Сьцяг Партугаліі ПА Марым Нэту Edit this on Wikidata 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Хасэ Памарэс Edit this on Wikidata 1989
18 Сьцяг Нігерыі Аб Джон Нванква Edit this on Wikidata 2000
19 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Грэйдзі Дыянгана Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Уругваю Нап Альвара Радрыгес Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Францыі Аб Лео Пэтро Edit this on Wikidata 1997
22 Сьцяг Аўстрыі Аб Давід Афэнгрубэр Edit this on Wikidata 2001
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Чуст Edit this on Wikidata (ар. Кадыс) 2000
30 Сьцяг Гішпаніі ПА Родры Мэндоса Edit this on Wikidata 2005
32 Сьцяг Марока Нап Адам Бааяр 2005
34 Сьцяг Марока Нап Нардын Аль-Ляль 2005
35 Сьцяг Марока Нап Алі Гуары 2005
39 Сьцяг Гішпаніі Аб Эктар Форт Edit this on Wikidata (ар. Барсэлёна) 2006
45 Сьцяг Гішпаніі Бр Алехандра Ітурбэ Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]