Удорскі раён
Удорскі раён | |
рас. Удорский район, комі-зыр. Удора район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | рэспубліку Комі |
Адміністрацыйны цэнтар | Каслан |
Улучае | 12 сельскіх[1] і 3 мескіх паселішчаў |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Глава адміністрацыі | Васіль Фёдараў |
Афіцыйныя мовы | расейская, комі-зыранская |
Насельніцтва | 22 769 чал. |
Нацыянальны склад | расейцы, комі-зыране |
Канфэсійны склад | праваслаўныя |
Плошча | 35 800 км² |
Месцазнаходжаньне Удорскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Тэлефонны код | +7 82135 |
Код аўтам. нумароў | 11, 111 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Удорскі раён (па-расейску: Удорский район, комі-зыр. Удора район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім, Княжпагосцкім, Вусьць-Вымскім раёнамі Комі, а таксама зь Лешуконскім, Пінескім, Верхнетоемскім, Краснаборскім і Ленскім раёнамі Архангельскае вобласьці. Плошча раёну складае 35 800 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Мезень, Пыса і Вашка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году шляхам вылучэньня з тэрыторыі колішняга Вусьць-Вымскага павету Аўтаномнае Вобласьці Комі (Зыранаў).
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 22 769 чалавек. Большасьць насельніцтва — комі (40,9%) і расейцы (45,4 %), прысутнічаюць і беларусы, адсоткавая доля якіх складае 1,3 %. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад раёну ўваходзяць 3 мескія і 12 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|
Благоеўскае м/п | пгт Благоева |
Бутканскае с/п | с. Буткан |
Важгорцкае с/п | с. Важгорт |
Воскае с/п | п. Воскі |
Глотаўскае с/п | с. Глотава |
Едвінскае с/п | п. Едва |
Ёртамскае с/п | с. Ёртам |
Касланскае с/п | с. Каслан |
Междурэчанскае м/п | пгт Междурэчанск |
Пучкомскае с/п | с. Вялікая Пучкама |
Пыскае с/п | с. Вялікая Пыса |
Усагорскае м/п | пгт Усагорск |
Чарнуцьцеўскае с/п | с. Чарнуцьцева |
Чымскае с/п | п. Чым |
Чупраўскае с/п | с. Чуправа |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзіць значная частка расейскае Паўночнае чыгункі — лінія Мікунь — Благоева. Плянуецца пашырэньне лініі да Архангельску, што зьяўляецца часткай праекту Белкомур. Паводле праекту плянуецца працягнуць чыгуначную лінію Сыктыўкар — Мікунь — Благоева з двух бакоў, такім чынам злучыўшы парты на Белым моры з Комі-Пярмяцкай акругай і Пермскім краем.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць раённы цэнтар пасёлак Каслан з паселішчамі Ўсагорск, Междурэчанск, Разгорт і шэрагам памежных раёнаў Комі й Архангельскае вобласьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удорскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў