Сяргей Астравец
Сяргей Астравец | |
Імя пры нараджэньні | Сяргей Аляксандравіч Астраўцоў |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 красавіка 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | эсэіст, пісьменьнік, журналіст |
Навуковая сфэра | літаратура[1] і журналістыка[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар |
Узнагароды | Прэмія «Гліняны Вялес» |
Сярге́й Астраве́ц, сапр. Сяргей Аляксандравіч Астраўцоў (нар. 11 красавіка 1959 году, Менск) — беларускі пісьменьнік, эсэіст, журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — вайсковец, маці — выкладчыца гісторыі і геаграфіі. З бацькамі жыў у НДР у прыгарадах Бэрліна, школу скончыў у Летуве. Служыў два гады ў Савецкім войску. У 1979—1984 гадах навучаўся ў БДУ, атрымаў дыплём журналіста. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.
З 1984 году жыве ў Горадні.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Восем гадоў працаваў у рэдакцыі абласной газэты. У 1992—1993 гадах рэдагаваў тыднёвік «Пагоня», пасьля быў рэгіянальным карэспандэнтам газэт «Свабода», «Навіны», «Наша Свабода». З 1993 году супрацоўнічае з Радыё Свабода.
Зь ліпеня 2007 году рэгулярна вёў літаратурны дзёньнік на сваім блогу «Праз гарадзенскія акуляры», які разьмяшчаўся на інтэрнэт-сайце газэты «Наша Ніва». За тры гады надрукаваў там паўтары сотні эсэ, тэмы: каралеўскі горад Горадня, літаратурная праца, беларускія пытаньні. У 2012 годзе ў электронным выглядзе выйшлі дзьве яго кнігі. «Райскія яблычкі. Апавяданьні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі», сярод твораў «Мармур не сьмяецца», «Фабрыка сфінксаў», «Флёт каўчэгаў». Аўтар разважае над лёсам каралёў Стэфана Баторыя і Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якія жылі ў Горадні. З 2009 году мае блог на сайце Радыё Свабода, з 2011-га — пад назвай «Дзённік пісьменьніка».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- кніга «Цэнзарскія нажніцы» адзначана прэміяй «Гліняны Вялес».
- У 2010 годзе атрымаў месячную стыпэндыю для творчай працы ў Балтыйскім цэнтры пісьменьнікаў і перакладчыкаў у Швэцыі ў Вісьбю на востраве Готлянд.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Янычары» (1993)
- «Цэнзарскія нажніцы» (2000)
- «Лісты да хома саветыкуса» (2003)
- «Кактэйль Молатава» (2006)
- «Каты Ёзафа Ратцынгера» (2009)
- «Райскія яблычкі» (2012)
- «Жалезная заслона з арнамэнтам» (2012)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каты Ёзафа Ратцынгера: апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні / Сяргей Астравец. — Вільня, 2009.