Пагоня (1992)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пагоня (газэта, 1992)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пагоня
Тып прыватная
Выдавец Сяргей Астраўцоў
Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч1995 г.)
Заснаваная 25 сакавіка 1992 (27 гадоў таму)
Зачыненая 12 лістапада 2001 (17 гадоў таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Горадня, Беларусь
Наклад 7—14 тысячаў асобнікаў
Афіцыйны сайт www.pahonia.org

Пагоня — беларускамоўная незалежная газэта, якая выдавалася ад 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 году ў Горадні.[1]

Першы нумар выйшаў 25 сакавіка 1992, на Дзень Волі: выдаў яго Сяргей Астраўцоў. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна па пятніцах з пазнакаю: «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. Першая зь беларускіх СМІ зьмясьціла (бяз белых плямаў) антыкарупцыйны даклад Сяргея Антончыка.

У 1995 быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат ВС 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта друкуе ананімны працяг «Лукі Мудзішчава» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Гандэльсблат».

Улетку 1996 наклад газэты дасягнуў 14 000 асобнікаў. З падзагалоўка «заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта» было выключана першае слова.

Зь лета 1997 выходзіць два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». Зь лета 1999 газэта ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад зьнізіўся да 7 тысяч асобнікаў.

12 лістапада 2001 газэта спыніла існаваньне згодна рашэньню судзьдзі Вышэйшага Гаспадарчага суду РБ Валерыя Жандарава. Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка былі асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў».

Газэта існуе дасюль у электронным выглядзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]