Перайсьці да зьместу

Сэльта Віга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэльта
Поўная назва Real Club Celta de Vigo, S.A.D.
Заснаваны 23 жніўня 1923
Горад Віга, Гішпанія
Стадыён Баляідас
Умяшчальнасьць: 31 800
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 13 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rccelta.es (гішп.)​ (галіс.)​ (анг.)

«Сэльта» (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў найвышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 году ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюбу складаецца з блакітных футболкаў і белых трусоў. Хатнія сустрэчы клюбу праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[1].

«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным найлепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» зь Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.

«Сэльта» была сфармаваная ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага ўзроўню, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці ўнітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 году.

Канец 1990-х гадоў адзначыўся найлепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» ў гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.

Галоўны супраціўнік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць Галісійскім дэрбі.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Іван Вільяр 1997
2 Сьцяг Швэцыі Аб Карл Старфэльт 1995
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Оскар Мінгеса 1999
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Карэйра 2000
6 Сьцяг Гвінэі ПА Ільяш Марыба (ар. РБ Ляйпцыг) 2003
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Борха Іглесіяс (ар. Бэтыс) 1993
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Фран Бэльтран 1999
9 Сьцяг Грэцыі Нап Анастасіяс Дубікас 1999
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Яга Аспас (капітан) 1987
11 Сьцяг Аргентыны Нап Франка Сэрві 1994
12 Сьцяг Гішпаніі Нап Альфон Гансалес 1999
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Вісэнтэ Гуаіта 1987
14 Сьцяг ЗША ПА Лука дэ ла Торэ 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Ганы Аб Джозэф Айду 1995
16 Сьцяг Бразыліі ПА Жаілсан Сыкейра 1995
17 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Жанатан Бамба 1996
18 Сьцяг Гішпаніі Нап Паблё Дуран 2001
19 Сьцяг Швэцыі ПА Віліят Свэдбэрг 2004
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Маркас Алёнса 1990
21 Сьцяг Сэрбіі Аб Міхайла Рыстыч 1995
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Хавіер Манкільлё 1994
23 Сьцяг Аргентыны Нап Тадэо Альендэ 1999
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Дамінгес 2001
25 Сьцяг Гішпаніі ПА Даміян Радрыгес 2003
30 Сьцяг Гішпаніі Нап Уга Альварэс 2003
33 Сьцяг Гішпаніі ПА Уга Сатэлё 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]