Віга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віга
гішп. Vigo
Віга
Герб Віга Сьцяг Віга


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Галісія
Правінцыя: Пантэвэдра
Кіраўнік: Abel Caballero[d]
Плошча: 109,1 км²
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 297 332 чал.
шчыльнасьць: 2725,32 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 36201–36216
Нумарны знак: PO
Геаграфічныя каардынаты: 42°14′9″ пн. ш. 8°43′36″ з. д. / 42.23583° пн. ш. 8.72667° з. д. / 42.23583; -8.72667Каардынаты: 42°14′9″ пн. ш. 8°43′36″ з. д. / 42.23583° пн. ш. 8.72667° з. д. / 42.23583; -8.72667
Віга на мапе Гішпаніі
Віга
Віга
Віга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://hoxe.vigo.org/

Віга (па-гішпанску: Vigo) — горад на паўночным захадзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Галісія. Мае выхад да Атлянтычнага акіяну. Віга зьяўляецца самым густанаселеным горадам у Галісіі, і займае 14-ы радок паводле гэтага паказчыку ў Гішпаніі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярэднявеччы Віга быў невялікай вёскай, якая месьцілася на тэрыторыі партугаламоўных суседніх гарадоў, як то Туі. Вёска некалькі разоў пацярпела ад нападаў вікінгаў. Тым ня менш, колькасьць жыхароў была настолькі малая, што Віга нават не лічыўся рэальнай вёскай да, прыкладна, XV стагодзьдзя.

На працягу XVI і XVII стагодзьдзяў, Віга быў атакаваны некалькі разоў. У 1585 і 1589 гадох Фрэнсіс Дрэйк зьдзейсьніў набег на места й часова яго заняў, у выніку чаго шматлікія будынкі былі спаленыя. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў турэцкі флёт паспрабаваў напасьці на горад. З-за такой вялікай колькасьці набегаў у 1656 годзе вакол гораду былі пабудаваны сьцены. Да гэтага часу яны часткова захаваліся.

За гэты час, нягледзячы на сталыя атакі гораду, Віга пашырыў гандаль, дзякуючы чаму яму быў дадзены шэраг прывілеяў ад каралёў Гішпаніі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віга зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых раёнаў у Галісіі. У горадзе маюцца аўтамабільныя заводы, вэрфы й дапаможныя вытворчасьці. У Віга разьмешчаны завод PSA Peugeot Citroën, які за 2007 год выпусьціў у агульнай складанасьці 545 тысячаў аўтамабіляў, зь якіх больш за 82% былі прададзеныя за межы Гішпаніі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў