Оскар Мінгеса
| Оскар Мінгеса | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 траўня 1999 (27 гадоў) | |
| Рост | 1,84 м | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сэльта | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2021 | Барсэлёна Б[d] | 36 (0) |
| 2020—2022 | Барсэлёна | 46 (2) |
| 2022— | Сэльта | 117 (7) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Гішпанія (да 21)[d] | 3 (0) |
| 2021 | Гішпанія (да 23)[d] | 3 (0) |
| 2021— | Гішпанія | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Оскар Мінге́са (па-каталянску: Óscar Mingueza; нар. 13 траўня 1999 году) — гішпанскі футбаліст, абаронца клюбу «Сэльта». У асноўным гуляе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, ён таксама можа згуляць на любой пазыцыі абаронцы, як то правага абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец ёсьць выхаванцам акадэміі «Барсэлёны», да якой далучыўся яшчэ ў 2007 годзе[1]. 24 лістапада 2020 году Мінгеса дэбютаваў у асноўнай каманды «Барсэлёны», калі замяніў траўмаванага Жэрара Піке. У тым матчы Лігі чэмпіёнаў гішпанцы з буйным лікам 0:4 перамаглі ў Кіеве мясцовае «Дынама»[2]. Ужо праз пяць дзён гулец дэбютаваў у Ля-Лізе ў пераможным зь лікам 4:0 матчы супраць «Асасуны»[3]. 15 сакавіка 2021 году футбаліст адзначыўся голам у браму «Ўэскі» ў матчы, які скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць «Барсэлёны». 10 красавіка таго ж году ўлучыў адзіны гол сваёй каманды ў гасьцявым матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу». Амаль усю гульню абаронца правёў у фінале Кубка Гішпаніі 2020—2021 гадоў, у якім «Барсэлёна» лёгка перамагла «Атлетык» і здабыла тытул. 31 ліпеня 2022 году Мінгеса далучыўся да вігаўскай «Сэльты», склаўшы чатырохгадовую ўгоду[4]. Клюб выдаткаваў на куплю гульца 3 млн эўра[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі 8 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы[6]. Быў у складзе алімпійскай зборнай краіны на Алімпійскіх гульнях 2020 году, дзе здабыў срэбны мэдаль.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барсэлёна»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2021
Гішпанія:
- Срэбны мэдаль Алімпійскіх гульняў: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Castro, Eva (9.03.2021). «Debut de Ariadna Mingueza en la Primera Iberdrola». Grada3.
- ↑ Reidy, Paul (24.11.2020). «Dynamo Kyiv vs Barcelona: live online Champions League 2020/21». AS.
- ↑ «Barcelona 4–1 Huesca». BBC Sport.
- ↑ «Agreement in principle for transfer of Óscar Mingueza to Celta». FC Barcelona.
- ↑ Barlow, Ruairidh (2.08.2022). «Oscar Mingueza arrives in Vigo to complete move from Barcelona». Football España.
- ↑ «Oficial | Lista de convocados para el encuentro ante Lituania». Royal Spanish Football Federation
