Вялікія княгіні літоўскія
Выгляд
(Перанакіравана з «Сьпіс вялікіх княгінь літоўскіх»)
За ўсю гісторыю Вялікага Княства Літоўскага толькі адна вялікая княгіня была аднаасобнай уладаркай дзяржавы — Ганна Ягелонка ў 1575 годзе. Усе астатнія рабіліся вялікімі княгінямі ў выніку шлюбу зь вялікімі князьмі.
Напачатку вялікія княгіні паходзілі з разнастайных балцкіх княскіх родаў. У асноўным зьвесткі пра іх адсутнічаюць. Пачынаючы ад XIV стагодзьдзя гаспадары пачынаюць заключаць шлюбы з навакольнымі славянскімі кіраўніцкімі родамі, і толькі ў XV стагодзьдзі яны зрадніліся з заходнеэўрапейскімі дынастыямі.
Выява | Імя | Гады жыцьця | Год шлюбу | Выява мужа | Імя мужа | Гады князяваньня мужа | Камэнтар | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ? | ? — ? | ? | Міндоўг | 1245—1253 | Маці Войшалка | ||
2 | Марфа | ? — каля 1262 | ? | Міндоўг | 1245—1253 | — | ||
3 | Агна | ? — ? | ? | Міндоўг | 1245—1253 | сястра папярэдняй і жонка Даўмонта, гвалтоўна адабраная Міндоўгам | ||
4 | ? | ? — ? | ? | Транята | 1263—1264 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
5 | ? | ? — ? | ? | Войшалк | 1264—1267 | Інфармацыя адсутнічае, пры ўмове, што Войшалк пэўны час быў манахам, магчыма, што ў яго не было жонкі | ||
6 | ? | ? — ? | 1254 | Шварн | 1267—1268 | дачка Міндоўга | ||
7 | ? | ? — ? | ? | Від | 1268—1270 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
8 | ? | ? — ? | ? | Трайдзень | 1270—1282 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя, маці дзяцей Трайдзеня | ||
9 | Ганна Мазавецкая | ? — ? | 1279 | Трайдзень | 1270—1282 | дачка мазавецкага князя | ||
10 | ? | ? — ? | ? | Даўмонт | 1282—1285 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
11 | ? | ? — ? | ? | Будзікід | 1285—1290 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
12 | ? | ? — ? | ? | Будзівід | 1285—1295 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
13 | ? | ? — ? | ? | Віцень | 1295—1316 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
14 | Віда | ? — ? | ? | Гедзімін | 1316—1341 | жамойтка | ||
15 | Вольга Полацкая | ? — ? | ? | Гедзімін | 1316—1341 | полацкая князёўна | ||
16 | Леанідыя (Еўна) | каля 1280—1344 | ? | Гедзімін | 1316—1341 | смаленская ці тураўская князёўна, магчыма дачка Івана Полацкага | ||
17 | ? | ? — ? | ? | Яўнут | 1341—1345 | адсутнічае якая-кольвек інфармацыя | ||
18 | Марыя Віцебская | ? — да 1349 | 1318 | Альгерд | 1345—1377 | дачка Яраслава Васілевіча Віцебскага; у выніку шлюбу да ВКЛ адышло Віцебскае княства | ||
19 | Ульляна Цьвярская | 1325—1392 | 1349 | Альгерд | 1345—1377 | дачка Аляксандра Міхайлавіча Цьвярскога й Настасьсі Галіцкай | ||
20 | ? | ? — каля 1351 | ? | Кейстут | 1345—1377 і 1381—1382 | невядомая руская князёўна | ||
21 | Бірута | ? — 1382 | ? | Кейстут | 1345—1377 і 1381—1382 | была прысьвечаная паганскім багам, але была выкрадзеная Кейстутам | ||
22 | Ядзьвіга Польская | 1373—1399 | 1386 | Ягайла | 1377—1381 і 1382—1392 | была каралевай польскай ад 1384, у выніку шлюбу зь ёй Ягайла стаў каралём Польшчы | ||
23 | Марыя Лукомская | ? — ? | ? | Вітаўт | 1392—1430 | была дачкой лукомскага князя, памерла яшчэ да ўскняжаньня Вітаўта | ||
24 | Ганна Сьвятаславаўна | ? — 1418 | ? | Вітаўт | 1392—1430 | была дачкой смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча | ||
25 | Юльляна Гальшанская | 1375—1444 | 1418 | Вітаўт | 1392—1430 | была дачкой гальшанскага князя Івана | ||
26 | ? | ?-? | ? | Сьвідрыгайла | 1430—1432 | |||
27 | ? | ?-? | ? | Жыгімонт Кейстутавіч | 1432—1440 | дачка Андрэя Адзінцэвіча | ||
28 | Альжбэта Габсбург | 1436—1505 | 1454 | Казімір Ягелончык | 1440—1492 | дачка Альбрэхта II Габсбурга й Элізабэт фон Люксэмбург | ||
29 | Алена Іванаўна Маскоўская | 1476—1513 | 1495 | Аляксандар Ягелончык | 1492—1506 | дачка Івана III Маскоўскага й Зоф’і Палеалёг | ||
30 | Барбара Запольля | 1495—1515 | 1512 | Жыгімонт Стары | 1506—1548 | дачка Іштвана Запольлі й Ядзьвігі Цяшынская | ||
31 | Бона Сфорца | 1494—1557 | 1518 | Жыгімонт Стары | 1506—1548 | дачка Джана Галеацы Сфорцы й Ізабэлі Нэапалітанскай | ||
32 | Альжбета Габсбург | 1526—1545 | 1543 | Жыгімонт Аўгуст | 1529—1572 | дачка Фэрдынанда I Габсбурга й Ганны Чэскай | ||
33 | Барбара Радзівіл | 1520—1551 | 1550 | Жыгімонт Аўгуст | 1529—1572 | дачка Юрыя Радзівіла й Барбары Колы; былі заручаныя таемна, на момант шлюбу была ўдавой | ||
34 | Катарына Габсбург | 1533—1572 | 1553 | Жыгімонт Аўгуст | 1529—1572 | дачка Фэрдынанда I Габсбурга й Ганны Чэскай, сястра першай жонкі | ||
— | — | — | — | — | Генрык Валезы | 1573—1574 | будучы вялікім князем літоўскім, ня быў жанатым, мусіў ажаніцца з Ганнай Ягелонкай | |
35 | Ганна Ягелонка | 1523—1596 | 1576 | Стэфан Баторы | 1576—1586 | дачка Жыгімонта Старога й Бона Сфорца, шлюб зь ёю быў умовай абраньня Стафана Баторыя вялікім князем. Была абраная вялікай княгіняй у 1575 | ||
36 | Ганна Габсбург | 1573—1598 | 1592 | Жыгімонт Ваза | 1586—1632 | дачка Карла II Аўстрыйскага й Марыі Ганны Баварскай | ||
37 | Канстанцыя Габсбург | 1588—1631 | 1605 | Жыгімонт Ваза | 1586—1632 | дачка Карла II Аўстрыйскага й Марыі Ганны Баварскай, сястра папярэдняй | ||
38 | Цэцылія Рэната Габсбург | 1611—1644 | 1637 | Уладзіслаў Ваза | 1632—1648 | дачка Фэрдынанда II Аўстрыйскага й Марыі Ганны Баварскай | ||
39 | Людвіка Марыя Ганзага | 1611—1644 | 1646 | Уладзіслаў Ваза | 1632—1648 | дачка Карла I Ганзагі й Катарыны Маенскай | ||
39 | Людвіка Марыя Ганзага | 1611—1644 | 1649 | Ян Казімер | 1648—1668 | дачка Карла I Ганзагі й Катарыны Маенскай, выйшла замуж другі раз | ||
40 | Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург | 1653—1697 | 1670 | Міхал Вішнявецкі | 1669—1673 | дачка Фэрдынанда III Аўстрыйскага й Элеаноры Ганзагі | ||
41 | Марыя Казімера д’Арк’ен | 1641—1716 | 1665 | Ян Сабескі | 1674—1696 | дачка Анры дэ ля Гранж Аркен й Франс дэ ля Шатр, на момант шлюбу была ўдавой | ||
42 | Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт | 1671—1727 | 1693 | Аўгуст Моцны | 1697—1706 і 1709—1733 | дачка Крыстыян Эрнэст фон Брандэнбург-Байрот й Зоф’і Люізы фон Вюртэмбэрг | ||
43 | Катажына Апалінская | 1680—1747 | 1698 | Станіслаў Ляшчынскі | 1704—1709 і 1733 | дачка Яна Караля Апалінскага й Зоф’і Чарнкоўскай | ||
44 | Марыя Юзэфа фон Габсбург | 1699—1757 | 1719 | Аўгуст Сас | 1734—1763 | дачка Ёзэфа I Аўстрыйскага й Вільгельміны Амаліі фон Брунсьвік | ||
45 | Альжбета Шыдлоўская | 1748—1810 | 1789 | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі | 1764—1795 | дачка Тэадора Шыдлоўскага й Тэрэсы Віткоўскай, марганатычны шлюб |