Сьвятлана Любецкая
Сьвятлана Любецкая | |
Дата нараджэньня | 3 чэрвеня 1971 (53 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Навуковая сфэра | судзьдзя |
Месца працы | |
Сябра ў | Канстытуцыйная камісія[d] |
Узнагароды |
Сьвятлана Анатольеўна Любецкая (3 чэрвеня 1971, УССР, СССР) — беларускі юрыст рэжыму Лукашэнкі, судзьдзя, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 скліканьня[1], старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ў тым скліканьні[2]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 3 чэрвеня 1971 году ва ЎССР.
У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Расейская мова й літаратура». У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». У 2015 годзе скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й мясцовае кіраваньне». У 2018 годзе скончыла асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, выкладала на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту,
Працавала судзьдзёю суду Фрунзэнскага раёну Менску, намесьнікам старшыні суду Партызанскага раёну Менску, старшынёю суду Маскоўскага раёну Менску (да 31 сьнежня 2013 году)[4], начальнікам галоўнай управы арганізацыйнага забесьпячэньня судовай дзейнасьці Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. З 15 лістапада 2016 году[5] па 5 сьнежня 2019 году[6] працавала судзьдзёю Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь.
З сакавіка 2021 году паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі ўвайшла ў склад канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвала прапановы па зьмяненьні Канстытуцыі Беларусі й забясьпечвала іхняе абмеркаваньне[7].
У красавіку 2024 году Любецкая была прызначаная судзьдзёю Канстытуцыйнага суду[8].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 чэрвеня 2021 году ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[9][10]. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Любецкая як старшыня парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новай рэдакцыі Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях ад 1 сакавіка 2021 году, якая санкцыянуе адвольныя арышты й накладае павышаную адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сымболікі[11]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасьць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю й вяршэнства права(en) ў Беларусі, яна нясе адказнасьць за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[11].
6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Любецкую ўнесла й Швайцарыя[13].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае дачку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску
- ^ Любецкая Святлана Анатольеўна
- ^ [https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32200132 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 31 сакавіка 2022 г. № 132]
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2013 года № 687 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 ноября 2016 года № 419 «О назначении и освобождении судей»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2019 г. № 438 «Об освобождении от должности С. А. Любецкой и А. П. Омельянюка»
- ^ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (рас.) Праверана 2021-03-20 г.
- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 23 апреля 2024 г. № 173
- ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-21). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Сталі вядомыя прозвішчы людзей, якія трапілі пад новыя еўрапейскія санкцыі (бел.). Наша Ніва.
- ^ а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня
- Беларускія юрысты
- Беларускія імігранты
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Судзьдзі Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь