Старая Рудзіца
| Старая Рудзіца, трансьліт. Staraja Rudzica | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Бараўскі |
| Першыя згадкі | XVI стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°39′26″ пн. ш. 27°03′44,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 322 чал. |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222739 |
| Нумарны знак | 5 |
| Старая Рудзіца на мапе Беларусі ± Старая Рудзіца | |
Стара́я Рудзі́ца[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 5 км ад Койданава, 43 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVI стагодзьдзя як Рудзіца (Старая Рудзіца). У 1588 годзе належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. Каля вёскі былі садкі для разьвядзеньня рыбы, вадзяныя млыны, 54 валокі зямлі. З 1793 году ў Койданаўскай воласьці. У 1865 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, вучыліся 37 хлопчыкаў. У 1881 годзе была Сьвята-Праабражэнская праваслаўная царква (пабудавана ў 1756). У канцы XIX ст. у царкве служыў сьвятар Уладзімер Квяткоўскі, у Рудзіцкім народным вучылішчы настаўнікам быў Іван Іванавіч Дарашкевіч. У 1909 годзе былі маёнтак Рудзіца, 1 двор, 32 жыхары, сяло Рудзіца, 5 двароў, 60 жыхароў, фальварак Рудзіца, 1 двор, 10 жыхароў, засьценак Рудзіца, 3 двары, 51 жыхар. У вёсцы знаходзіцца помнік на магіле ахвяраў фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1996 год — 90 двароў, 275 жыхароў; 1999 год — 282 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 92 двары, 281 жыхар; 2010 год — 322 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 171
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Rudzica (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 948