Перайсьці да зьместу

Вялікае Сяло (Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікае Сяло
трансьліт. Vialikaje Sialo
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Бараўскі
Насельніцтва: 295 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222737
СААТА: 6222804014
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′36.0″ пн. ш. 26°55′52.7″ у. д. / 53.743333° пн. ш. 26.931306° у. д. / 53.743333; 26.931306Каардынаты: 53°44′36.0″ пн. ш. 26°55′52.7″ у. д. / 53.743333° пн. ш. 26.931306° у. д. / 53.743333; 26.931306
Вялікае Сяло на мапе Беларусі ±
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло
Вялікае Сяло

Вялі́кае Сяло́[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 15 км ад Койданава, 53 км ад Менску, 17 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вядома з XVI стагодзьдзя. У 1589 г. у Старынкаўскай воласьці, 70 двароў, карчма. Мела назвы Вялікае, сяло Вялікае, сяло Малое. З 1793 г. цэнтар воласьці Менскага павету. У 1874 г. адкрыта прыходзкая школа, вучыўся 21 хлопчык. У 1886 г. 54 двары, 442 жыхары. У пачатку XX ст. цэнтар Велікасельскай воласьці Менскага павету, 145 двароў, 903 жыхары. У 1924 г. вёска ўвайшла ў склад Койданаўскага раёну. Помнік 55 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старынкаўскага ў Бараўскі сельсавет[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 184
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)