Новая Рудзіца
Новая Рудзіца | |
трансьліт. Novaja Rudzica | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Насельніцтва: | 27 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
СААТА: | 6222804066 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′34.9″ пн. ш. 27°0′26.9″ у. д. / 53.659694° пн. ш. 27.007472° у. д.Каардынаты: 53°39′34.9″ пн. ш. 27°0′26.9″ у. д. / 53.659694° пн. ш. 27.007472° у. д. |
Новая Рудзіца на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Новая Рудзіца | |
![]() |
Но́вая Рудзі́ца[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавету. Знаходзіцца за 11 км ад Койданава, 48 км ад Менску, 13 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя згадкі пра Рудзіцу зьяўляюцца ў XVII стагодзьдзі: у 1588 годзе яна ўваходзіла ў Койданаўскае графства і належала Радзівілам, тут былі сажалкі, вадзяны млын, 54 валокі зямлі. З 1793 году вёска апынулася ў Койданаўскай воласьці. У пачатку XX ст. існавала сяло Рудзіца ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, мелася 6 двароў, 30 жыхароў.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 20 стагодзьдзе: 1987 год — 16 двароў, 25 жыхароў; 1999 год — 33 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 19 двароў, 32 жыхары[2]; 2010 год — 27 жыхароў
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнікі: на брацкай магіле ўдзельнікаў савецкага падпольля, на брацкай магіле савецкіх воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 171
- ^ Новая Рудзіца // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. С. 685.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.