Баравое (Менская вобласьць)
| Баравое | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Бараўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°40′20,20″ пн. ш. 27°00′24,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 417 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222804011 |
| Нумарны знак | 5 |
| Баравое на мапе Беларусі ± Баравое | |
Бараво́е[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 9 км ад Койданава, 45 км ад Менску, 10 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVI стагодзьдзя. У 1589 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, належала Радзівілам. З 1793 г. у Койданаўскай воласьці. У 1865 г. адкрыта пачатковая школа. З 1924 г. цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну, з 1932 г. цэнтар Бараўскога нацыянальнага польскага сельсавету, з 1936 г. Бараўскога беларускага сельсавету, з 1937 г. — Менскага, з 1939 г. — Койданаўскага раёнаў. У 1940 г. 104 двары, 514 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічала падпольная патрыятычная група. Помнікі: капліца-пахавальня канца XIX ст., на брацкай магіле савецкіх воінаў, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, мэмарыяльная дошка ў гонар падпольшчыкаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1970 — 99 двароў, 288 жыхароў; 1992 — 138 двароў, 410 жыхароў; 1999 — 429 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 — 146 двароў, 376 жыхароў; 2010 — 417 жыхароў
Выбітныя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Антон Савасьцюк (1927—1998) — філёзаф. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1989), доктар філязофскіх навук (1984), прафэсар (1985).
- Леанід Валодзька (1928—1978) — фізык. Акадэмік АН Беларусі (1977, член-карэспандэнт 1969), доктар фізыка-матэматычных навук (1966), прафэсар (1967). Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1971).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 170
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.