Перайсьці да зьместу

Садкаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Садкаўшчына
трансьліт. Sadkaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Бараўскі
Насельніцтва: 4 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′52″ пн. ш. 27°4′3″ у. д. / 53.69778° пн. ш. 27.0675° у. д. / 53.69778; 27.0675Каардынаты: 53°41′52″ пн. ш. 27°4′3″ у. д. / 53.69778° пн. ш. 27.0675° у. д. / 53.69778; 27.0675
Садкаўшчына на мапе Беларусі ±
Садкаўшчына
Садкаўшчына
Садкаўшчына
Садкаўшчына
Садкаўшчына
Садкаўшчына

Са́дкаўшчына[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 5 км ад Койданава, 52 км ад Менску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

У пачатку XX стагодзьдзя ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, 11 двароў, 76 жыхароў. У 1909 г. вёска, 6 двароў, 26 жыхароў, фальварак, 1 двор, 14 жыхароў. Раніцай 2 лютага 1943 г. карны атрад паліцаяў з Койданава раптоўна акружыў з усіх бакоў вёску, сагнаў яе 96 жыхароў у вялікае гумно на ўскраіне, што з боку Койданава. Адна жыхарка вёскі, бачачы аблаву, хуценька сабрала сваіх і чужых дзяцей, якіх змагла знайсьці, усяго 8 чалавек, і адправіла ў хмызьняк у бок в. Дзягільна. Гэта і выратавала іх. Паліцаі абклалі гумно саломай, аблілі яго газай і падпалілі. Пасьля вайны вёска была адноўлена. У 1957 г. на магіле ахвяр фашызму пастаўлены помнік-стэла з надпісам: «Здесь похоронено 96 человек советских граждан деревни Садковщина, зверски замученных 2 февраля 1943 г. немецкими захватчиками».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 171
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.