Лучыцы (вёска, Койданаўскі раён)
Выгляд
| Лучыцы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Бараўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°40′59,50″ пн. ш. 26°56′11,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 23 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222804056 |
| Нумарны знак | 5 |
| Лучыцы на мапе Беларусі ± Лучыцы | |
Лучы́цы[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Бараўскога сельсавету. Знаходзяцца за 17 км ад Койданава, 57 км ад Менску, 19 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра Лучыцы зьяўляюцца ў XVII стагодзьдзі: у 1620 годзе яны ўваходзілі ў склад маёнтку Койданаў і належалі Радзівілам. У 1909 годзе існавалі вёска Лучыцы (29 двароў, 171 жыхар), маёнтак Лучыцы (1 двор, 32 жыхары)[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1996 год — 23 двары, 39 жыхароў; 1999 год — 37 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 16 двароў, 33 жыхары; 2010 год — 23 жыхары
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі на брацкай магіле савецкага воіна і 12 партызанаў і на магіле сям’і партызана П. Мялешкі, якія загінулі ў ІІ Сусьветную вайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 170
- ↑ Лучыцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 682.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.