Карачуны
Выгляд
| Карачуны, трансьліт. Karačuny | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Бараўскі |
| Першыя згадкі | 1588 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°43′46,70″ пн. ш. 27°02′37,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 26 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| СААТА | 6222804038 |
| Нумарны знак | 5 |
| Карачуны на мапе Беларусі ± Карачуны | |
Карачуны́[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 6 км ад Койданава, 44 км ад Менску, 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVI стагодзьдзя пад назвай Карачунь. У 1588 г. уваходзіла ў Койданаўскую воласьць, належала магнатам Радзівілам, мела 36 валок зямлі. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, 50 двароў, 357 жыхароў. Помнік на брацкай магіле сям’і партызана М. А. Гармазы, якая загінула ў Вялікую Айчынную вайну. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старынкаўскага ў Бараўскі сельсавет[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1991 — 60 двароў, 92 жыхары; 1999 — 46 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 — 77 двароў, 41 жыхар; 2010 — 26 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 185
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.