Ціхан Кісялёў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 19: Радок 19:
| прэм'ер-міністар2 =
| прэм'ер-міністар2 =
| прэзыдэнт2 =
| прэзыдэнт2 =
| пасада3 = Старшыня Савета Міністраў БССР
| пачатак_тэрміну3 = [[9 красавіка]] [[1959]]
| канец_тэрміну3 = [[11 сьнежня]] [[1978]]
| папярэднік3 = [[Мікалай Аўхімовія]]
| наступнік3 = [[Аляксандар Аксёнаў]]
| прэм'ер-міністар3 =
| прэзыдэнт3 =
| дата_нараджэньня = {{нарадзіўся|30|7|1917|1|1}}
| дата_нараджэньня = {{нарадзіўся|30|7|1917|1|1}}
| месца_нараджэньня = </br>{{Сьцяг Расеі (1858-1883)}} [[Агародня]], [[Добруская воласьць]] [[Гомэльскі ўезд]]
| месца_нараджэньня = </br>{{Сьцяг Расеі (1858-1883)}} [[Агародня]], [[Добруская воласьць]] [[Гомэльскі ўезд]]
Радок 59: Радок 66:
{{Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году}}
{{Сьпіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 году}}
{{Кіраўнікі ЦК КП БССР}}
{{Кіраўнікі ЦК КП БССР}}
{{Прэм'ер-міністры Беларусі}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кісялёў, Ціхан}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кісялёў, Ціхан}}

Вэрсія ад 12:23, 26 лістапада 2009

Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
Першы сакратар Камуністычнай Партыі БССР
15 кастрычніка 1980 — 11 студзеня 1983
Папярэднік: Пётар Машэраў
Наступнік: Мікалай Сьлюнькоў
Першы сакратар Берасьцейскага абласнога камітэта КПБ
1952 — 1955
Папярэднік: Фёдар Сіляеў
Наступнік: Пётар Машэраў
Старшыня Савета Міністраў БССР
9 красавіка 1959 — 11 сьнежня 1978
Папярэднік: Мікалай Аўхімовія
Наступнік: Аляксандар Аксёнаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 ліпеня 1917 (106 гадоў)

Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Агародня, Добруская воласьць Гомэльскі ўезд
Памёр: 11 студзеня 1983
Сьцяг Беларускай ССР Менск
Партыя:
Адукацыя: пэдагог
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы

Ці́хан Я́каўлевіч Кісялёў (нарадзіўся 30 ліпеня 1917 года (па старым стылі 12 жніўня, в. Агародня Добрускага ўезду, Гомельскай губэрні — памёр 11 студзеня 1983 года, Менск) — савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 15 кастрычніка 1980 года да 11 студзеня 1983 года.

Біяграфія

З 1936 года працаваў выкладчыкам беларускай мовы, а ў 1941 годзе скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут. Пасьля нямецкага ўварваньня, Ціхан Кісялёў, разам з сям’ёй быў эвакуіраваны ў Сталінградзкую вобласьць[1], а потым стаў дырэктарам Красьнянскай школы Урупінскай вобласьці. У 1944 годзе ён стаў інструктарам Гомельскага абкаму, а потым з 1952 года быў прызначаны сакратаром Брэсцкага абкаму. У 1955 годзе Кісялёў быў выбраны сакратаром Цэнтральнага камітэта камуністычнай партый БССР. З 1959 да 1978 года працаваў Старшынёй Савета Міністраў Беларускай ССР. Два гады (з 1978 да 1980) працаваў у Маскве намесьнікам старшыні Савета Міністраў ССР, а пасьля гэтага быў адазваны ў Менск. З 1980 да 1983 года быў сакратаром ЦК КПБ[2]. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4 — 10 скліканьняў. Стаў Героем Сацыялістычнай Працы ў 1977 годзе.

Памёр 11 студзеня 1983 года ў Менску.

Ціхан Кісялёў быў ініцыятарам будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну, нягледзячы на тое, што ў той час мэтро будавалася ў гарадах, насельніцтва якіх перавышала адзін мільён чалавек, а насельніцтва Менску складала 850 тыс. чалавек. Акрамя гэтага, ён дабіўся будаўніцтва Мэталюргічнага завода ў Жлобіне, з самым сучасным на той час, аўстрыйскім абсталяваньнем. Пасьля таго, як Кісялёў даведаўся пра трагедыю, якая здарылася ў Хатыні пад час Другой Сусьветнай вайны, ён загадаў пабудаваць мэмарыяльны комплекс на месцы вёскі, прысьвечаны не толькі Хатыні, але ў усім іншым спаленым беларускім вёскам. Мэмарыяльны комплекс адкрыўся ў 1969 годзе[3].

Папярэднік
Пётар Машэраў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
15 кастрычніка 198011 студзеня 1983
Наступнік
Мікалай Сьлюнькоў

Крыніцы

  1. ^ http://www.newsvm.com/news/15/46110/
  2. ^ Известия ЦК КПСС, 7, июль, 1990 г.
  3. ^ http://21.by/papers_print?id=47287