Танзанія: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
|ЧасРозьніцаUTCУлетку = +3 |
|ЧасРозьніцаUTCУлетку = +3 |
||
|НезалежнасьцьПадзеі= — ад [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] |
|НезалежнасьцьПадзеі= — ад [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] |
||
|НезалежнасьцьДаты = |
|НезалежнасьцьДаты = 9 сьнежня 1961 |
||
|ДзяржаўныГімн = Mungu ibariki Afrika |
|ДзяржаўныГімн = Mungu ibariki Afrika |
||
|АўтамабільныЗнак = |
|АўтамабільныЗнак = |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
Паўночны ўсход Танзаніі ёсьць пераважна гарыстым і лясістым, тамака месьціцца і гара Кіліманджара. Тры зь Вялікіх азёраў Афрыкі часткова месьцяцца ў Танзаніі. На поўначы і захадзе знаходзіцца возера [[Вікторыя (возера)|Вікторыя]], самае вялікае возера ў Афрыцы, і возера [[Танганьіка]], самае глыбокае возера на кантынэнце, вядомае сваімі ўнікальнымі відамі рыбаў. Усход краіны гарачы і вільготны, з усходняга боку ў Індыйскім акіяне каля берагу месьціцца востраў Занзыбар. Вадаспад [[Каламба (вадаспад)|Каламба]], разьмешчаны на рацэ [[Каламба (рака)|Каламба]] на мяжы з Замбіяй, зьяўляецца другім паводле велічыні бесьперапынным вадаспадам у Афрыцы<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/310022/Kalambo-Falls «Kalambo Falls»]. Encyclopædia Britannica.</ref>. Запаведнік [[Мэнай Бэй]] ёсьць самай вялікай ахоўнай марской зонай Занзыбару. |

У Танзаніі размаўляюць больш чым на 100 розных мовах, што робіць краіну найбольш лінгвістычна разнастайнай ва Ўсходняй Афрыцы<ref name="Ammon">Ulrich Ammon; Norbert Dittmar; Klaus J. Mattheier (2006). [https://books.google.com/books?id=LMZm0w0k1c4C&pg=PA1967 ''«Sociolinguistics: An International Handbook of the Science of Language and Society»'']. Walter de Gruyter. — С. 1967. — {{ISBN|978-3-11-018418-1}}.</ref>. Краіна дэ-юрэ ня мае афіцыйнай мовы, хоць нацыянальнай мовай ёсьць [[суахілі]]. Суахілі выкарыстоўваецца ў парлямэнцкіх дэбатах, у судах ніжэйшай інстанцыі, а таксама ў сыстэме адукацыі пачатковай школы. [[Ангельская мова]] выкарыстоўваецца ў зьнешнім гандлі, у дыпляматыі, у вышэйшых судах, а таксама ў якасьці сродку навучаньня ў сыстэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі<ref name="Ammon"/>, хоць урад Танзаніі плянуе спыніць выкарыстаньне ангельскай мовы ў якасьці мовы |
У Танзаніі размаўляюць больш чым на 100 розных мовах, што робіць краіну найбольш лінгвістычна разнастайнай ва Ўсходняй Афрыцы<ref name="Ammon">Ulrich Ammon; Norbert Dittmar; Klaus J. Mattheier (2006). [https://books.google.com/books?id=LMZm0w0k1c4C&pg=PA1967 ''«Sociolinguistics: An International Handbook of the Science of Language and Society»'']. Walter de Gruyter. — С. 1967. — {{ISBN|978-3-11-018418-1}}.</ref>. Краіна дэ-юрэ ня мае афіцыйнай мовы, хоць нацыянальнай мовай ёсьць [[суахілі]]. Суахілі выкарыстоўваецца ў парлямэнцкіх дэбатах, у судах ніжэйшай інстанцыі, а таксама ў сыстэме адукацыі пачатковай школы. [[Ангельская мова]] выкарыстоўваецца ў зьнешнім гандлі, у дыпляматыі, у вышэйшых судах, а таксама ў якасьці сродку навучаньня ў сыстэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі<ref name="Ammon"/>, хоць урад Танзаніі плянуе спыніць выкарыстаньне ангельскай мовы ў якасьці мовы навучаньня ў цэлым<ref>[https://afkinsider.com/88774/tanzania-ditches-english-education-overhaul-plan/ «Tanzania Ditches English In Education Overhaul Plan»]. AFK Insider.</ref>. Прыблізна 10 адсоткаў танзанійцаў размаўляюць на суахілі як носьбіты мовы, і да 90 працэнтаў выкарыстоўваюць яе ў якасьці другой мовы зносінаў<ref name="Ammon"/>. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Танзаніі насялялі народы, роднасныя [[бушмэны|бушмэнам]] і гатэнтотам, якія займаліся паляваньнем і зьбіральніцтвам. Затым у 1-м тысячагодзьдзі да н. э. з Этыёпскага нагор’я прыйшлі кушыцкія плямёны. Да пачатку н. э. прыйшлі плямёны [[банту]]. Прыкладна ў сярэдзіне 1 тысячагодзьдзя н. э. на ўзьбярэжжы сучаснай Танзаніі зьявіліся пэрсыдзкія гандляры, а затым — арабскія. Менавіта тады склалася новая этнічная супольнасьць — суахілі. Яе склалі мясцовыя прыбярэжныя плямёны і прышэльцы з [[Іран]]у, Арабіі, а таксама зь [[Індыя|Індыі]]. |

У 1840 годзе [[аман]]скі султан [[Саід бін Султан]] перанёс сваю сталіцу з Арабійскага паўвостраву ў Занзыбар. У гэты час Занзыбар стаўся цэнтрам арабскага гандлю рабамі<ref>[https://web.archive.org/web/20141006131931/http://www.britannica.com/blackhistory/article-24157 «Slavery»]. Encyclopædia Britannica.</ref>. Ад 65 да 90% насельніцтва Занзыбару апынуліся пад прыгнётам<ref>[https://www.britannica.com/EBchecked/topic/548305/slavery/24157/Slave-societies «Slave societies»]. Encyclopædia Britannica.</ref>. Адзін з самых сумна вядомых гандляроў рабамі на |
У 1840 годзе [[аман]]скі султан [[Саід бін Султан]] перанёс сваю сталіцу з Арабійскага паўвостраву ў Занзыбар. У гэты час Занзыбар стаўся цэнтрам арабскага гандлю рабамі<ref>[https://web.archive.org/web/20141006131931/http://www.britannica.com/blackhistory/article-24157 «Slavery»]. Encyclopædia Britannica.</ref>. Ад 65 да 90% насельніцтва Занзыбару апынуліся пад прыгнётам<ref>[https://www.britannica.com/EBchecked/topic/548305/slavery/24157/Slave-societies «Slave societies»]. Encyclopædia Britannica.</ref>. Адзін з самых сумна вядомых гандляроў рабамі на ўзьбярэжжы Ўсходняй Афрыкі таго часу быў [[Тыпу Тып]], які сам быў унукам вызваленнага з прыгнёту афрыканскага раба. У 1890-х гадох рабства было адмененае<ref>[https://www.enchantingtravels.com/travel-blog/zanzibar-map-history «On The Zanzibar Map: Spices, Slaves And A Bit Of History»]. Enchanting Travels.</ref>. |
||
У канцы XIX стагодзьдзя [[Нямецкая імпэрыя]] захапіла рэгіёны, якія на сёньня ўтвараюць мацерыковую частку Танзаніі і ўключыла іх ў склад [[Нямецкая Ўсходняя Афрыка|Нямецкай Усходняй Афрыцы]]. Аднак, параза Нямеччыны ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] вымусіла краіну саступіць гэтую тэрыторыю супернікам. Вярхоўная рада [[Парыская мірная канфэрэнцыя|Парыскай мірнай канфэрэнцыі]] 1919 году ўсе нямецкія тэрыторыі перадала [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] 7 траўня 1919 году, не зважаючы на настойлівыя пярэчаньні з боку [[Бэльгія|Бэльгіі]]. Брытанскі каляніяльны сакратар, [[Альфрэд Мілнэр]] і бэльгійскі паўнамоцны міністар [[П’ер Орт]] пасьля перамоваў падпісалі ангелька-бэльгійскага пагадненьне ад 30 траўня 1919 году, паводле якога частка былой нямецкай калёніі [[Руанда—Урундзі]] была перададзена Бэльгіі<ref name="Louis">William Roger Louis (2006). [https://books.google.com/books?id=NQnpQNKeKKAC&pg=PA246 «Ends of British Imperialism: The Scramble for Empire, Suez, and Decolonization»]. I.B. Tauris. {{ISBN|9781845113476}}.</ref>. Рада мірнае канфэрэнцыі ратыфікавала гэтае пагадненьне 7 жніўня 1919 году. 12 ліпеня 1919 году камісія вырашыла, што невялікі [[Трыкутнік Кіёнга]] на поўдзень ад ракі [[Рувума]] будзе перададзены на карысьць [[Партугалія|Партугаліі]]<ref name="Louis"/>. Камісія разважыла, што Нямеччына фактычна прымусіла Партугалію саступіць гэты трохкутнік у 1894 годзе<ref name="Louis"/>. [[Вэрсальская мірная дамова 1919 году|Вэрсальская дамова]] была падпісаная 28 ліпеня 1919 году, але набыла моц толькі 10 студзеня 1920 году. У гэты дзень былая нямецкая тэрыторыя была афіцыйна перададзена на карысьць Вялікабрытаніі, Бэльгіі і Партугаліі. Менавіта ў гэты час мацерыковая частка, што адыйшла да Брытаніі, атрымала назву Танганьіка. |

Радок 55: | Радок 55: | ||
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] каля 100 тысячаў чалавек з Танганьікі далучыліся да сілаў хаўрусьнікаў<ref name="Heale">Jay Heale; Winnie Wong (2010). [https://books.google.com/books?id=9UhNJxHg14wC «Tanzania»]. Marshall Cavendish. {{ISBN|978-0-7614-3417-7}}.</ref><ref name="mgtrust">[http://www.mgtrust.org/afr2.htm «African participants in the Second World War»]. Memorial Gates Trust.</ref>. Танганьіканцы ўдзельнічалі ва [[Усходнеафрыканская кампанія|Ўсходнеафрыканскай кампаніі]] ў [[Самалі]] і [[Этыёпія|Абісыніі]] супраць італьянцаў, на [[Мадагаскар]]ы супраць сілаў [[Рэжым Вішы|вішысцкай Францыі]] падчас [[Мадагаскарская кампанія|Мадагаскарскай кампаніі]], і ў [[М’янма|Бірме]] супраць японцаў<ref name="mgtrust"/>. Танганьіка зьяўлялася ў гэты час важным брытанскім фарпостам і крыніцай вырошчваньня ежы для задавальненьня патрэбаў войска, экспарт калёніі значна павялічыўся ў параўнаньні з даваенным гадамі [[Вялікая дэпрэсія|Вялікай дэпрэсіі]]<ref name="Heale"/>. Такі попыт, аднак, выклікаў росту коштаў на сыравінныя тавары і масіўную інфляцыю ў межах калёніі<ref>[http://www.content.eisa.org.za/old-page/tanzania-british-rule-between-wars-1916-1945 «Tanzania: British rule between the Wars (1916–1945)»]. eisa.org.za.</ref>. |

У 1954 годзе [[Джуліюс Ньерэрэ]] стварыў палітычную арганізацыю [[Афрыканскі нацыянальны зьвяз Танганьікі]] (АНЗТ). Асноўная мэта АНЗТ было дасягненьне нацыянальнага сувэрэнітэту для Танганьікі. Арганізацыя хутка набыла папулярнасьць у калёніі, а Ньерэрэ стаў міністрам ва брытанскім каляніяльным урадзе ў 1960 годзе, а потым прэм’ер-міністрам. Менавіта за часам кіраваньня Ньерэрэ Танганьіка атрымала незалежнасьць у 1961 годзе. Танзанія ўзьнікла ў |
У 1954 годзе [[Джуліюс Ньерэрэ]] стварыў палітычную арганізацыю [[Афрыканскі нацыянальны зьвяз Танганьікі]] (АНЗТ). Асноўная мэта АНЗТ было дасягненьне нацыянальнага сувэрэнітэту для Танганьікі. Арганізацыя хутка набыла папулярнасьць у калёніі, а Ньерэрэ стаў міністрам ва брытанскім каляніяльным урадзе ў 1960 годзе, а потым прэм’ер-міністрам. Менавіта за часам кіраваньня Ньерэрэ Танганьіка атрымала незалежнасьць у 1961 годзе. Танзанія ўзьнікла ў 1964 годзе ў выніку злучэньня Танганьікі і [[Занзыбар]]у, які атрымаў незалежнасьць у 1963 годзе, як Аб’яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзыбару, а з кастрычніка 1964 году як Аб’яднаная Рэспубліка Танзаніі, удзельнік [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|ААН]]. Першым прэзыдэнтам Танзаніі стаў прэзыдэнт Танганьікі Ньерэрэ, адзным з двух віцэ-прэзыдэнтаў — прэзыдэнт Занзыбару, [[Абэйд Карумэ]], а пасьля ягонага забойства ў 1972 годзе — [[Абуд Джумбэ]]. Першая канстытуцыя краіны была абвешчаная ў 1965 годзе. У тым жа годзе забаронена дзейнасьць апазыцыі, а з прыняцьцем новай канстытуцыі 1977 году адзінай партыяй краіны стала Рэвалюцыйная партыя (ССМ). |
||
У 1992 годзе дзейнасьць апазыцыі была дазволеная, але да нашых дзён ССМ кантралюе краіну. 7 жніўня 1998 году ў [[Дар-эс-Салам]] адбыўся тэратыстычны замах на пасольства [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. |

== Палітыка == |
== Палітыка == |
||
Танзанія зьяўляецца ўдзельніцай [[Садружнасьць нацыяў|Брытанскай садружнасьці нацыяў]]. У агульных выбарах выбіраецца прэзыдэнт і ўдзельнікі Народнага сходу (''Bunge'') на пяцігадовы тэрмін. [[Прэзыдэнт]] назначае [[прэм’ер-міністар|прэм’ер-міністра]] і ўдзельнікаў Кабінэта міністраў з парлямэнтарыяў. З 274 месцаў парлямэнту, 37 зарэзэрвананы для жанчынаў і 5 для ўдзельнікаў Палаты Прадстаўнікоў Занзыбару. У выбарах |
Танзанія зьяўляецца ўдзельніцай [[Садружнасьць нацыяў|Брытанскай садружнасьці нацыяў]]. У агульных выбарах выбіраецца прэзыдэнт і ўдзельнікі Народнага сходу (''Bunge'') на пяцігадовы тэрмін. [[Прэзыдэнт]] назначае [[прэм’ер-міністар|прэм’ер-міністра]] і ўдзельнікаў Кабінэта міністраў з парлямэнтарыяў. З 274 месцаў парлямэнту, 37 зарэзэрвананы для жанчынаў і 5 для ўдзельнікаў Палаты Прадстаўнікоў Занзыбару. У выбарах 2005 году перавагу ў парлямэнце атрымала партыя Чама Ча Мапіндузі (Рэвалюцыйная партыя). |
||
== Адміністрацыйны падзел == |
== Адміністрацыйны падзел == |
||
Радок 245: | Радок 245: | ||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
||
Танзанія — адна з самых бедных краінаў сьвету. У |
Танзанія — адна з самых бедных краінаў сьвету. У 1990 годзе [[Сукупны ўнутраны прадукт|СУП]] на аднаго жыхара складаў 110 [[Даляр ЗША|даляраў]]. [[Сельская гаспадарка]] зьяўляецца асновай эканомікі краіны, прыносячы амаль палову СУП, 85% экспарту і 90% працаўладкаваньня. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: [[кава]], [[гарбата]], [[бавоўна]], [[гвазьдзіка]]. |
||
Сярод натуральных багацьцяў краіны можна вылучыць: [[дыямэнт]]ы (70 тыс. каратаў), [[рубін]]ы і [[сапфір]]ы, [[золата]], [[гіпс]], [[фасфаты]], [[жалезная руда]], каменны [[вугаль]]. Акрамя гэтага існуюць радовішчы [[уран (хімічны элемэнт)|ўрану]], [[медзь|медзі]], [[тытан]]а, [[ванадый|ванадыя]] і [[прыродны газ|прыроднага газу]]. |

Радок 261: | Радок 261: | ||
Этна-расавы склад — у матэрыковай частцы — 99% нэгры, у асноўным плямёны банту, 1% — азіяты (у асноўным індыйцы), белыя, арабы. На Занзыбары — у асноўным арабы, нэгры і мэтысы араба-нэгрыцянскага паходжаньня. |

Мовы |
Мовы — афіцыйныя суахілі і ангельская, на Занзыбары распаўсюджаная арабская, у матэрыковай частцы — каля 130 мясцовых моваў групы банту. Пісьменнасьць — 69% (77% мужчынаў, 62% жанчынаў — паводле перапісу 2002 году). |
||
Рэлігіі — у матэрыковай частцы — хрысьціяне 30%, мусульмане 35%, абарыгенныя культы 35%, на Занзыбары — болей за 99% мусульмане. |
Рэлігіі — у матэрыковай частцы — хрысьціяне 30%, мусульмане 35%, абарыгенныя культы 35%, на Занзыбары — болей за 99% мусульмане. |
||
== Культура == |
== Культура == |
||
У Танзаніі |
У Танзаніі ўжываецца каля 100 моваў, у асноўным зь сям’і банту. У адукацыі выкарыстоўваецца [[суахілі]], у вышэйшай адукацыі [[ангельская мова]]. У краіне ёсьць чатыры ўнівэрсытэты. |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 07:49, 17 лістапада 2019
Танзанія Jamhuri ya Muungano wa Tanzania United Republic of Tanzania | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Uhuru na Umoja» («Воля і адзінства») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Mungu ibariki Afrika» | |||||
Афіцыйная мова | суахілі, ангельская | ||||
Сталіца | Дадома | ||||
Найбуйнейшы горад | Дар-эс-Салам | ||||
Форма кіраваньня | фэдэрацыйная рэспубліка Джон Магуфулі Касім Маджаліва | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
31-е месца ў сьвеце 945 203 км² 6,2 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
26-е месца ў сьвеце 55 572 201 46,3/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
99 месца ў сьвеце $57,4 млрд $1416 | ||||
Валюта | Танзанійскі шылінг (TZS) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
9 сьнежня 1961 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .tz | ||||
Тэлефонны код | +255 | ||||
Танзанія ці Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія (на суахілі: Jamhuri ya Muungano wa Tanzania, па-ангельску: United Republic of Tanzania) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, у рэгіёне вялікіх афрыканскіх азёраў. На паўночным усходзе краіны знаходзіцца гара Кіліманджара, самая высокая гара ў Афрыцы. Краіна мае выхад да Індыйскага акіяна. На поўначы мяжуе з Кеніяй і Ўгандай, на захадзе з Руандай, Бурундзі і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Эўрапейскі каляніялізм пачаўся з мацерыковай частцы Танзаніі ў канцы XIX стагодзьдзя, калі Нямецкая імпэрыя стварыла правінцыю Нямецкая Ўсходняя Афрыка, якая па выніках Першай сусьветнай вайны перайшла да Вялікабрытаніі. Мацерыковая частка працягвала сваё існаваньне як калёнія Танганьіка, у той час Занзыбар заставаўся пад асобнай каланіяльнай юрысдыкцыяй. Пасьля аб’яўленьня незалежнасьці абодвух калёніяў у 1961 і 1963 гадох, гэтыя дзьве структуры аб’ядналіся ў красавіку 1964 году ў адзіную краіну Танзанію. Назва краіны ўтвораная з пачаткаў назваў абодвух рэгіёнаў. У наш час гэтыя рэгіёны Танзаніі існуюць як фэдэрацыйныя рэспублікі.
Паводле падлікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў на 2016 год насельніцтва Танзаніі складала 55,57 млн чалавек[1]. Насельніцтва складаецца зь некалькіх этнічных, моўных і рэлігійных групаў. Дзяржава зьяўляецца прэзыдэнцкай канстытуцыйнай рэспублікай, у 1996 годзе афіцыйная сталіца была перанесена ў Дадома, дзе месьціцца рэзыдэнцыя прэзыдэнту, Нацыянальны сход і некаторыя ўрадавыя міністэрствы[2]. Дар-эс-Салам, былая сталіца, захоўвае большасьць урадавых установаў і зьяўляецца самым вялікім горадам краіны, галоўным портам і вядучым камэрцыйным цэнтрам[3][4]. Танзанія зьяўляецца дэ-факта аднапартыйнай дзяржавай з дэмакратычнай сацыялістычнай партыяй Чама-Ча-Мапіндузі на чале.
Паўночны ўсход Танзаніі ёсьць пераважна гарыстым і лясістым, тамака месьціцца і гара Кіліманджара. Тры зь Вялікіх азёраў Афрыкі часткова месьцяцца ў Танзаніі. На поўначы і захадзе знаходзіцца возера Вікторыя, самае вялікае возера ў Афрыцы, і возера Танганьіка, самае глыбокае возера на кантынэнце, вядомае сваімі ўнікальнымі відамі рыбаў. Усход краіны гарачы і вільготны, з усходняга боку ў Індыйскім акіяне каля берагу месьціцца востраў Занзыбар. Вадаспад Каламба, разьмешчаны на рацэ Каламба на мяжы з Замбіяй, зьяўляецца другім паводле велічыні бесьперапынным вадаспадам у Афрыцы[5]. Запаведнік Мэнай Бэй ёсьць самай вялікай ахоўнай марской зонай Занзыбару.
У Танзаніі размаўляюць больш чым на 100 розных мовах, што робіць краіну найбольш лінгвістычна разнастайнай ва Ўсходняй Афрыцы[6]. Краіна дэ-юрэ ня мае афіцыйнай мовы, хоць нацыянальнай мовай ёсьць суахілі. Суахілі выкарыстоўваецца ў парлямэнцкіх дэбатах, у судах ніжэйшай інстанцыі, а таксама ў сыстэме адукацыі пачатковай школы. Ангельская мова выкарыстоўваецца ў зьнешнім гандлі, у дыпляматыі, у вышэйшых судах, а таксама ў якасьці сродку навучаньня ў сыстэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі[6], хоць урад Танзаніі плянуе спыніць выкарыстаньне ангельскай мовы ў якасьці мовы навучаньня ў цэлым[7]. Прыблізна 10 адсоткаў танзанійцаў размаўляюць на суахілі як носьбіты мовы, і да 90 працэнтаў выкарыстоўваюць яе ў якасьці другой мовы зносінаў[6].
Гісторыя
Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Танзаніі насялялі народы, роднасныя бушмэнам і гатэнтотам, якія займаліся паляваньнем і зьбіральніцтвам. Затым у 1-м тысячагодзьдзі да н. э. з Этыёпскага нагор’я прыйшлі кушыцкія плямёны. Да пачатку н. э. прыйшлі плямёны банту. Прыкладна ў сярэдзіне 1 тысячагодзьдзя н. э. на ўзьбярэжжы сучаснай Танзаніі зьявіліся пэрсыдзкія гандляры, а затым — арабскія. Менавіта тады склалася новая этнічная супольнасьць — суахілі. Яе склалі мясцовыя прыбярэжныя плямёны і прышэльцы з Ірану, Арабіі, а таксама зь Індыі.
У 1840 годзе аманскі султан Саід бін Султан перанёс сваю сталіцу з Арабійскага паўвостраву ў Занзыбар. У гэты час Занзыбар стаўся цэнтрам арабскага гандлю рабамі[8]. Ад 65 да 90% насельніцтва Занзыбару апынуліся пад прыгнётам[9]. Адзін з самых сумна вядомых гандляроў рабамі на ўзьбярэжжы Ўсходняй Афрыкі таго часу быў Тыпу Тып, які сам быў унукам вызваленнага з прыгнёту афрыканскага раба. У 1890-х гадох рабства было адмененае[10].
У канцы XIX стагодзьдзя Нямецкая імпэрыя захапіла рэгіёны, якія на сёньня ўтвараюць мацерыковую частку Танзаніі і ўключыла іх ў склад Нямецкай Усходняй Афрыцы. Аднак, параза Нямеччыны ў Першай сусьветнай вайне вымусіла краіну саступіць гэтую тэрыторыю супернікам. Вярхоўная рада Парыскай мірнай канфэрэнцыі 1919 году ўсе нямецкія тэрыторыі перадала Вялікабрытаніі 7 траўня 1919 году, не зважаючы на настойлівыя пярэчаньні з боку Бэльгіі. Брытанскі каляніяльны сакратар, Альфрэд Мілнэр і бэльгійскі паўнамоцны міністар П’ер Орт пасьля перамоваў падпісалі ангелька-бэльгійскага пагадненьне ад 30 траўня 1919 году, паводле якога частка былой нямецкай калёніі Руанда—Урундзі была перададзена Бэльгіі[11]. Рада мірнае канфэрэнцыі ратыфікавала гэтае пагадненьне 7 жніўня 1919 году. 12 ліпеня 1919 году камісія вырашыла, што невялікі Трыкутнік Кіёнга на поўдзень ад ракі Рувума будзе перададзены на карысьць Партугаліі[11]. Камісія разважыла, што Нямеччына фактычна прымусіла Партугалію саступіць гэты трохкутнік у 1894 годзе[11]. Вэрсальская дамова была падпісаная 28 ліпеня 1919 году, але набыла моц толькі 10 студзеня 1920 году. У гэты дзень былая нямецкая тэрыторыя была афіцыйна перададзена на карысьць Вялікабрытаніі, Бэльгіі і Партугаліі. Менавіта ў гэты час мацерыковая частка, што адыйшла да Брытаніі, атрымала назву Танганьіка.
Падчас Другой сусьветнай вайны каля 100 тысячаў чалавек з Танганьікі далучыліся да сілаў хаўрусьнікаў[12][13]. Танганьіканцы ўдзельнічалі ва Ўсходнеафрыканскай кампаніі ў Самалі і Абісыніі супраць італьянцаў, на Мадагаскары супраць сілаў вішысцкай Францыі падчас Мадагаскарскай кампаніі, і ў Бірме супраць японцаў[13]. Танганьіка зьяўлялася ў гэты час важным брытанскім фарпостам і крыніцай вырошчваньня ежы для задавальненьня патрэбаў войска, экспарт калёніі значна павялічыўся ў параўнаньні з даваенным гадамі Вялікай дэпрэсіі[12]. Такі попыт, аднак, выклікаў росту коштаў на сыравінныя тавары і масіўную інфляцыю ў межах калёніі[14].
У 1954 годзе Джуліюс Ньерэрэ стварыў палітычную арганізацыю Афрыканскі нацыянальны зьвяз Танганьікі (АНЗТ). Асноўная мэта АНЗТ было дасягненьне нацыянальнага сувэрэнітэту для Танганьікі. Арганізацыя хутка набыла папулярнасьць у калёніі, а Ньерэрэ стаў міністрам ва брытанскім каляніяльным урадзе ў 1960 годзе, а потым прэм’ер-міністрам. Менавіта за часам кіраваньня Ньерэрэ Танганьіка атрымала незалежнасьць у 1961 годзе. Танзанія ўзьнікла ў 1964 годзе ў выніку злучэньня Танганьікі і Занзыбару, які атрымаў незалежнасьць у 1963 годзе, як Аб’яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзыбару, а з кастрычніка 1964 году як Аб’яднаная Рэспубліка Танзаніі, удзельнік ААН. Першым прэзыдэнтам Танзаніі стаў прэзыдэнт Танганьікі Ньерэрэ, адзным з двух віцэ-прэзыдэнтаў — прэзыдэнт Занзыбару, Абэйд Карумэ, а пасьля ягонага забойства ў 1972 годзе — Абуд Джумбэ. Першая канстытуцыя краіны была абвешчаная ў 1965 годзе. У тым жа годзе забаронена дзейнасьць апазыцыі, а з прыняцьцем новай канстытуцыі 1977 году адзінай партыяй краіны стала Рэвалюцыйная партыя (ССМ).
У 1992 годзе дзейнасьць апазыцыі была дазволеная, але да нашых дзён ССМ кантралюе краіну. 7 жніўня 1998 году ў Дар-эс-Салам адбыўся тэратыстычны замах на пасольства ЗША.
Палітыка
Танзанія зьяўляецца ўдзельніцай Брытанскай садружнасьці нацыяў. У агульных выбарах выбіраецца прэзыдэнт і ўдзельнікі Народнага сходу (Bunge) на пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра і ўдзельнікаў Кабінэта міністраў з парлямэнтарыяў. З 274 месцаў парлямэнту, 37 зарэзэрвананы для жанчынаў і 5 для ўдзельнікаў Палаты Прадстаўнікоў Занзыбару. У выбарах 2005 году перавагу ў парлямэнце атрымала партыя Чама Ча Мапіндузі (Рэвалюцыйная партыя).
Адміністрацыйны падзел
Танзанія дзеліцца на 26 рэгіёнаў:
Рэгіён | Рэгіён (анг.) | Центар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), тыс. чал. |
---|---|---|---|---|
Аруша | Arusha | Аруша | 36 486 | 1292,973 |
Дар-эс-Салам | Dar es Salaam | Дар-эс-Салам | 1393 | 2497,940 |
Дадома | Dodoma | Дадома | 41 311 | 1698,996 |
Заходні Занзыбар | Zanzibar Urban/West | Занзыбар | 230 | 391,002 |
Паўночны Занзыбар | Zanzibar North | Мкакатоні | 470 | 136,953 |
Цэнтральны Занзыбар/Паўднёвы | Zanzibar Central/South | Каані | 854 | 94,504 |
Ірынга | Iringa | Ірынга | 56 864 | 1495,333 |
Кагера | Kagera | Букоба | 28 388 | 2033,888 |
Кігома | Kigoma | Кігома | 37 037 | 1679,109 |
Кіліманджара | Kilimanjaro | Мошы | 13 309 | 1381,149 |
Ліндзі | Lindi | Ліндзі | 66 046 | 791,306 |
Маньяра | Manyara | Бабаці | 45 820 | 1040,461 |
Мара | Mara | Мусома | 19 566 | 1368,602 |
Мбэя | Mbeya | Мбэя | 60 350 | 2070,046 |
Мванза | Mwanza | Мванза | 19 592 | 2942,148 |
Марагора | Morogoro | Марагора | 70 799 | 1759,809 |
Мтвара | Mtwara | Мтвара | 16 707 | 1128,523 |
Пэмба Паўночная | Pemba North | Ветэ | 574 | 186,013 |
Пэмба Паўднёвая | Pemba South | Мкоані | 332 | 176,153 |
Пвані | Pwani | Кібаха | 32 407 | 889,154 |
Рувума | Ruvuma | Сангеа | 63 498 | 1117,166 |
Руква | Rukwa | Сумбаванга | 68 635 | 1141,743 |
Сынгіда | Singida | Сынгіда | 49 341 | 1090,758 |
Табора | Tabora | Табора | 76 151 | 1717,908 |
Танга | Tanga | Танга | 26 808 | 1642,015 |
Шыньянга | Shinyanga | Шыньянга | 50 781 | 2805,580 |
Геаграфія
Большую частку паверхні Твнзаніі займае пласкагор’е Уніямвэзі (вышыня 900—1500 м), перарэзанае тэктанічнымі разломамі, якія належаць да сыстэмы Вялікіх Афрыканскіх Разломаў. Цэнтральная частка краіны перарэзана з поўдня на поўнач Вялікім Усходнім Разломам, уздоўж заходняй мяжы цягнецца Вялікі Заходні Разлом. Паміж разломамі шзвышаюцца горныя масывы, вульканы: Кіліманджара і Мэру.
У паўночна-заходняй частцы краіны, на мяжы Танзаніі, Кеніі і Ўганды, знаходзіцца возера Вікторыя, самае вялікае возера Афрыкі. Уздоўж заходняй мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга знаходзіцца возера Танганьіка. Абодва возеры далучаюць да Вялікіх Афрыканскіх Азёраў.
На поўначы знаходзіцца Нацыянальны парк Сэрэнгеці.
Працягласьць межаў Танзаніі складае 3402 км, зь іх з Бурундзі — 451 км, Кеніяй — 769 км, Мазамбікам — 756 км, Руандай — 217 км, Угандай — 396 км, Замбіяй — 338 км, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга — 473 км.
Працягласьць узьбярэжжа Індыйскага акіяна — 1424 км.
Эканоміка
Танзанія — адна з самых бедных краінаў сьвету. У 1990 годзе СУП на аднаго жыхара складаў 110 даляраў. Сельская гаспадарка зьяўляецца асновай эканомікі краіны, прыносячы амаль палову СУП, 85% экспарту і 90% працаўладкаваньня. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, гарбата, бавоўна, гвазьдзіка.
Сярод натуральных багацьцяў краіны можна вылучыць: дыямэнты (70 тыс. каратаў), рубіны і сапфіры, золата, гіпс, фасфаты, жалезная руда, каменны вугаль. Акрамя гэтага існуюць радовішчы ўрану, медзі, тытана, ванадыя і прыроднага газу.
Вялікі прыбытак краіне прыносіць турызм у Нацыянальны парк Сэрэнгеці, куды прыяжджаюць каля 90 000 турыстаў штогод.
Зьнешні гандаль
Экспарт у 2009 годзе — 3 млрд дал. — золата, кава, арэхі кеш’ю, бавоўна. Асноўныя пакупацелі — Індыя 8,5 %, Кітай 7,6 %, Японія 7,1 %, Нідэрлянды 6,2 %, ААЭ 5,7 %, Нямеччына 5,2 %. Імпарт у 2009 годзе — 5,8 млрд дал. — спажывецкія тавары, машыны і транспартныя сродкі, паліва. Асноўныя пастаўнікі — Індыя 14 %, Кітай 13,7 %, ПАР 7,8 %, Кенія 6,9 %, ААЭ 4,7 %, Японія 4,3 %. Уваходзіць у міжнародную арганізацыю краінаў Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакеанскага рэгіёну.
Дэмаграфія
Насельніцтва
Каолькасьць насельніцтва — 41,9 млн (ацэнка на ліпень 2010). Гадавы прырост — 2%. Фэртыльнасьць — 4,3, нараджэньняў на жанчыну. Дзіцячая сьмяротнасьць — 68 на 1000 народжаных. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 51 год у мужчынаў, 54 гады ў жанчынаў. Заражонасьць вірусам імунадэфіцыту — 6,2% (ацэнка на 2007 год). Гарадзкое насельніцтва — 25% (2008).
Этна-расавы склад — у матэрыковай частцы — 99% нэгры, у асноўным плямёны банту, 1% — азіяты (у асноўным індыйцы), белыя, арабы. На Занзыбары — у асноўным арабы, нэгры і мэтысы араба-нэгрыцянскага паходжаньня.
Мовы — афіцыйныя суахілі і ангельская, на Занзыбары распаўсюджаная арабская, у матэрыковай частцы — каля 130 мясцовых моваў групы банту. Пісьменнасьць — 69% (77% мужчынаў, 62% жанчынаў — паводле перапісу 2002 году).
Рэлігіі — у матэрыковай частцы — хрысьціяне 30%, мусульмане 35%, абарыгенныя культы 35%, на Занзыбары — болей за 99% мусульмане.
Культура
У Танзаніі ўжываецца каля 100 моваў, у асноўным зь сям’і банту. У адукацыі выкарыстоўваецца суахілі, у вышэйшай адукацыі ангельская мова. У краіне ёсьць чатыры ўнівэрсытэты.
Крыніцы
- ^ «World Population Prospects: The 2017 Revision». United Nations Department of Economic and Social Affairs.
- ^ «The planning of the new capital of Tanzania: Dodoma, an unfulfilled dream». University of Botswana.
- ^ «Country Profile». Tanzania.go.tz.
- ^ «Dar es Salaam Port». Tanzaniaports.com.
- ^ «Kalambo Falls». Encyclopædia Britannica.
- ^ а б в Ulrich Ammon; Norbert Dittmar; Klaus J. Mattheier (2006). «Sociolinguistics: An International Handbook of the Science of Language and Society». Walter de Gruyter. — С. 1967. — ISBN 978-3-11-018418-1.
- ^ «Tanzania Ditches English In Education Overhaul Plan». AFK Insider.
- ^ «Slavery». Encyclopædia Britannica.
- ^ «Slave societies». Encyclopædia Britannica.
- ^ «On The Zanzibar Map: Spices, Slaves And A Bit Of History». Enchanting Travels.
- ^ а б в William Roger Louis (2006). «Ends of British Imperialism: The Scramble for Empire, Suez, and Decolonization». I.B. Tauris. ISBN 9781845113476.
- ^ а б Jay Heale; Winnie Wong (2010). «Tanzania». Marshall Cavendish. ISBN 978-0-7614-3417-7.
- ^ а б «African participants in the Second World War». Memorial Gates Trust.
- ^ «Tanzania: British rule between the Wars (1916–1945)». eisa.org.za.
Вонкавыя спасылкі
Танзанія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт.
- Танзанія. Curlie.