Эсўатыні
Эсўатыні Umbuso weSwatini Kingdom of Eswatini | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Siyinqaba» («Мы — крэпасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Nkulunkulu Mnikati wetibusiso temaSwati» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, сўаты | ||||
Сталіца | Мбабанэ (адміністрацыйная), Лабамба (каралеўская рэзыдэнцыя) | ||||
Найбуйнейшы горад | Мбабанэ | ||||
Форма кіраваньня | абсалютная манархія Мсўаці III | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
157-е месца ў сьвеце 17 364 км² 0,9 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
154-е месца ў сьвеце 1 343 098 68,2/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
146 месца ў сьвеце $5,878 млрд $5749 | ||||
Валюта | Лілангені (SZL) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
6 верасьня 1968 | ||||
Аўтамабільны знак | SD | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sz | ||||
Тэлефонны код | +268 | ||||
Эсўатыні (да 2018 году — Сўазілэ́нд; Umbuso we Swatini, Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Ня мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Назва краіны мае паходжаньне ад племені сўазі з групы банту, якое засяляе гэтыя тэрыторыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У І тысячагодзьдзі на тэрыторыю сучаснага Эсўатыні прыбылі бушмэны. У VII стагодзьдзі яны былі выцесьненыя народам банту. У XVI стагодзьдзі тут была створаная племянная дзяржава народу сўазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасьць з бурамі, а потым з брытанцамі.
У 1894 годзе тэрыторыя Эсўатыні ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Брытанскай Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. У 1903 годзе Вялікабрытаніяй былі анэксаваныя бурскія рэспублікі разам з Эсўатыні.
У 1929 годзе ўзьнікла першая сўазілэндзкая палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасьці якой было атрыманьне незалежнасьці Эсўатыні. Мэта была дасягнутая ў 1968 годзе.
У 1973 годзе кароль прыпыніў дзейнасьць канстытуцыі, забараніў дзейнасьць палітычных партыяў і распусьціў парлямэнт. У 1978 годзе была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.
Пасьля сьмерці караля Сабхуза ІІ у 1982 годзе, уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, разьвязаўшы грамадзянскую вайну.
Сытуацыя стабілізавалася ў 1986 годзе, калі каралём стаў Мсўаці ІІІ. З 1989 году распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 годзе кароль згадзіўся ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, была зьмененая сыстэма выбараў. У 1993 годзе адбыліся першыя з 1973 году шматпартыйныя выбары. У 2001 годзе былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазьней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбакодва, які ў 2005 годзе забараніў дзейнасьць іншых партыяў.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эсўатыні — гэта канстытуцыйная манархія. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1978 годзе, папраўкі былі ўнесеныя ў 1992 годзе. Згодна з канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль, выканаўчая ўлада належыць ураду, на чале з прэм’ер-міністрам. Прэм’ер-міністра назначае кароль. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту. Ніжняя палата складаецца з 65 дэпутатаў (10 назначаецца каралём, 55 выбіраецца на ўсеагульных выбарах), верхняя палата складаецца з 30 дэпутатаў (20 назначае кароль, 10 выбірае ніжняя палата). Дэпутаты парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.
Дзейны кароль Мсўаці ІІІ кіруе краінай з 25 красавіка 1986 году. З 1976 году дзейнічае забарона на дзеяньне палітычных партыяў. Дазвол на дзейнасьць атрымала толькі партыя Народны Рух Імбакодва. На нелегальным становішчы існуе партыя Аб’яднаны дэмакратычны рух.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эсўатыні дзеліцца на 4 акругі:
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геаграфія краіны вельмі разнастайная, ад гор уздоўж мяжы з Мазамбікам, да саваннаы на ўсходзе і трапічных лясоў на паўночным захадзе. Самай вялікай ракой краіны зьяўляецца рака Лусутфу. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Пэрыяд дажджоў цягнецца з сакавіка да красавіка.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будова эканомікі выглядае наступным чынам: прамысловасьць — 43%, паслугі — 41%, сельская гаспадарка — 16%. Беспрацоўе дасягае ўзроўню 40% працаздольнага насельніцтва. У краіне існуюць распрацаваныя радовішчы дыямэнтаў.
Сўазілэнд экспартуе ў асноўным цукар, мяса, дрэва, дыямэнты, каменны вугаль.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Эсўатыні складаецца з сўазі, і невялікай колькасьці зулусаў, эўрапейцаў і мазамбікцаў. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца сўазі і ангельская. Асноўная рэлігія — гэта хрысьціянства, якое вызнаецца ў спалучэньні зь мясцовымі верамі. Існуць невялікія абшчыны мусульманаў.
У Эсўатыні самая маленькая працягласьць жыцьця ў сьвеце — 34,1 году.
Адукацыя і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У краіне дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасьці — Паўднёваафрыканскі.