Перайсьці да зьместу

Паслуга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паслугі»)

Паслу́га — дзейнасьць каго-небудзь на карысьць іншае асобы, рэзультаты якое маюць праяву ў карысным эфэкце. У эканамічнай тэорыі — тавары, якія могуць вырабляцца, перадавацца і спажывацца адначасова. Паслуга характарызуецца неадчувальнасьцю, незахавальнасьцю, зьменлівасьцю якасьці і неаддзельнасьцю ад крыніцы.

Паводле стану на сьнежань 2013 году ў Беларусі налічвалася каля 20 000 вытворцаў побытавых паслугаў, у тым ліку звыш 80% прыватных. Сярод іх было 13 000 юрыдычных асобаў і 7000 індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны аказвалі звыш 900 відаў побытавых паслугаў[1].

  1. ^ Дыяна Серадзюк. Без увагі не застанецца ніхто // Зьвязда : газэта. — 6 сьнежня 2013. — № 230 (27595). — С. 7. — ISSN 1990-763x.