Перайсьці да зьместу

Краіна Баскаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Краіна баскаў»)
Басконія
гішп. País Vasco, бас. Euskadi
Гімн Eusko Abendaren Ereserkia[d] і Gernikako Arbola[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномная супольнасьць
Уваходзіць у Паўднёвая Краіна Баскаў[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віторыя
Дата ўтварэньня 25 кастрычніка 1979
Леэндакары Іньніга Уркульлю
Афіцыйныя мовы басконская, гішпанская
Насельніцтва (2008)
2155546 (4.9%, 7-е месца)
Плошча 7234 км² (1.4%, 14-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 876 м
Месцазнаходжаньне Басконіі
Басконія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 ES-PV
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Герб Краіны Баскаў

Краіна Баскаў ці Басконія (па-гішпанску: País Vasco, па-басконску: Euskadi) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць на поўначы Гішпаніі. Сталіца — Віторыя-Гастэйс. Рэгіён зьяўляецца часткай аднайменнай гістарычнай вобласьці, тэрыторыя якой распаўсюджваецца таксама на паўднёвую частку Францыі. Аўтаномія Краіне Баскаў была прадастаўлена дзякуючы канстытуцыі 1978 году, то бок супольнасьць грунтуецца на Статуце Аўтаноміі Краіны Баскаў, асноватворнага прававога дакумэнта, які забясьпечвае аснову для разьвіцьця басконскага народу на гішпанскай зямлі. Нягледзячы на гэта, тэрыторыя Навары, дзе каля паловы насельніцтва складаюць этнічныя баскі, не была далучана да супольнасьці і выведзена ў асобную аўтаномную адзінку. Найбуйнейшых горадам супольнасьці зьяўляецца Більбао, што месьціцца ў правінцыі Біская.

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]