Такефуса Кубо
| Такефуса Кубо | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 чэрвеня 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 169 см[2] | |
| Вага | 67 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рэал Сасьедад | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2019 | Токіё[d] | 19 (4) |
| 2018—2019 | → Якагама Ф. Марынас[d] | 5 (1) |
| 2019—2022 | Рэал Мадрыд | 0 (0) |
| 2019—2020 | → Мальёрка | 35 (4) |
| 2020—2021 | → Вільярэал | 13 (0) |
| 2021 | → Хэтафэ | 18 (1) |
| 2021—2022 | → Мальёрка | 28 (1) |
| 2022— | Рэал Сасьедад | 111 (22) |
| Зборныя | ||
| 2019— | Японія | 48 (7) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Такефуса Кубо (па-японску: 久保 建英; нар. 4 чэрвеня 2001 году) — японскі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал Сасьедад» і нацыянальнай зборнай Японіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кубо навучаўся ў некалькіх футбольных акадэміях, у тым ліку ў «Барсэлёне». Апошнім клюбам юнака да пачатку прафэсійнай кар’еры быў сталічны клюб «Токіё». У веку 15 гадоў далучыўся да асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў спачатку ў трэцім дывізіёне ў складзе рэзэрвовай каманды, а потым і ў асноўнай дружыне такійцаў. 15 красавіка 2017 году ўлучыў першы гол у кар’еры. Каб набрацца досьведу 16 жніўня 2018 году гулец на правах арэнды перайшоў на паўгады да табару «Якагамы Марынас»[3], дзе ў першым жа матчы забіў гол у браму «Вісэл Кобэ»[4]. Маладога футбаліста заўважылі ў мадрыдзкім «Рэале», які ўгодніў зь японцам дамову на пяць год. Аднак, за «Рэал» Кубо гэтак і не згуляў, бо некалькі гадоў вандраваў па арэндах сярод гішпанскіх клюбаў «Мальёрка», «Вільярэал» і «Хэтафэ». 19 ліпеня 2022 году паўабаронца ўмовіўся з «Рэалам Сасьедад»[5][6][7]. У свой дэбютны матч японец адзначыўся голам у браму «Кадысу».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Японіі 9 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Сальвадору.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Takefusa Kubo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://www.fctokyo.co.jp/news/10232
- ↑ «久保建英選手 期限付き移籍加入のお知らせ». Yokohama F. Marinos.
- ↑ «長友佑都、J1初ゴールの久保建英に驚きの声も「15歳で点取ってる化物がいた」». Goal.com.
- ↑ «Ya está aquí». Real Sociedad
- ↑ «Kubo becomes 1st Japanese player to join Real Sociedad». Real Sociedad
- ↑ «Official Announcement: Kubo». Real Madrid CF.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Японіі
- Футбалісты клюбу «Рэал Сасьедад» Сан-Сэбастыян
- Футбалісты клюбу «Токіё»
- Футбалісты клюбу «Якагама Ф. Марынас»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Мальёрка» Пальма
- Футбалісты клюбу «Вільярэал»
- Футбалісты клюбу «Хэтафэ»
- Футбалісты зборнай Японіі
- Японскія футбалісты
- Японскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году